Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Задания для подготовки к олимпиаде

Заданні

11 клас

 

  1. Спішыце тэкст, аформіце яго ў адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. (10 балаў)

         Палессе. Велізарны велічна-дзівосны і таямнічы край у самым цэнтры Еўропы. На сотні кіламетраў распасцерліся тут глухія лясы, багністыя балоты. Гэты край заўсёды быў загадкай, уяўляўся закінутым, неадкрытым, неспасцігнутым светам, які ўжо ў часы сярэднявечча вабіў да сябе чужаземцаў. Амаль на тысячу кіламетраў цягнецца тут Прыпяць галоўная рака Палесся. Багністыя ўлонні, незлічонае мноства рэк, рэчак і ручаёў утвараюць унікальнае прыроднае асяроддзе, роўнага якому, бадай, няма. Гамоняць векавыя пушчы, у пышнай зеляніне-квецені лугі, пералескі, і сярод іх-старажытныя паселішчы.

Пятро Сабіна

Стыль публіцыстычны

 

  1. Знайдзіце пятае лішняе. (5 балаў)

Паланэз, шынель, фанетыка, медаль, нэцке…

Камп’ютар, лідар, менеджар, Юпітэр, шніцаль

Сальта-мартале, сямнаццаць, велікамучанік, легкадумны, велюр

Гросмайстар, мовазнаўства, штогод, стагоддзе, контрігра,

Праінфармаваць, праіснаваць, прайграць, праілюстраваць, праіранскі.

 

3 .З пункту погляду асіміляцыйных працэсаў выпішыце лішнія словы. Растлумачце.

(1 бал +1бал за тлумачэнне) 8 балаў.

Падлячыцца, укленчыць, узлесак, аблюбаваць (асіміляцыя па мяккасці).

Падробка, рэдзька, распрэгчы, разносчык (прыпадабненне свісцячага да шыпячага).

З’ехаць, аб’інелы, В’етнам, між’ярусны (асіміляцыя па мяккасці.губныя перад й не змякчаюцца).

Расчасаць, нарэжце, зжаўцелы, расшукаць (прыпадабненне шыпячага да свісцячага).

 

 

  1. Знайдзіце словы недакладнага ўжывання,замяніце іх і запішыце выпраўленыя выразы побач. (5 балаў)

Панесці ахвяры - панесці страты (прынесці ахвяру).

Выкладаць курс лекцый - чытаць курс лекцый.

Абагуліць маёмасць - абагульніць маёмасць.

Несуцяшальнае гора - несуцешнае гора.

Прыгожая і рухомая жанчына – прыгожая і рухавая жанчына.

 

  1. 5. Перакладзіце словы на беларускую мову. Пастаўце націск у беларускім варыянце гэтых слоў. ( 8 балаў, 1 слова – 0,5 бала)

    Вусы, выпадак, жалюзі, навіна, спіна, супавы, цыган, цяжар, трапеза, форзац, ялавічына, прывід, прыяцель, ракушка, мезенец, індустрыя.

 

  1. Перакладзіце на беларускую мову. (10 балаў)

Пасля заканчэння ўніверсітэта, прыйшоў пазней за ўсіх,спазніцца праз хваробу, плаваць па морах і акіянах, змяняць па склонах,праверыць па арфаграфічным слоўніку, убачыць праз туман,спытаць наконт працы, дзейнічаць згодна з загадам(адпаведна загаду), ісці па горадзе.

 

  1. Запішыце словамі лічэбнікі ў патрэбнай форме. (5 балаў)

Адзін з 274 абітурыентаў - з двухсот сямідзесяці чатырох

Гэтай сасне гадоў 200 - дзвесце

Паміж 2 маладымі бярозкамі - дзвюма

Сустрэліся на 65 кіламетры - на шэсцьдзясят пятым

У вёсцы 50 дамоў - пяцьдзясят

 

  1. Расстаўце знакі прыпынку ў сказе,адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе. (6 балаў)

Цёпла, утульна ў асенняе лета, але ўжо вока журботна заўважае жоўта-рудаватае лісце, чырвані ў якім большае з кожным днём, бачыць апусцелыя сухабелыя палі, пацукравелыя яблыкі ў садах і самотную пажаўцеласць на дварэ, якая наганяе незразумелы сум, калі сонца прыхаваецца за хмару і свеціць адтуль ярка, але неяк самотна. (5 частак)

 

  1. Запоўніце табліцу. (8 балаў)

 

Назва твора

Аўтар

(прозвішча ці псеўданім)

 

Жанр

“Сэрца на далоні”

Іван Шамякін

раман

“Знак бяды”

Васіль Быкаў

аповесць

“Пошукі будучыні

Кузьма Чорны

раман

Роднае карэнне

М.Гарэцкі

апавяданне

Вечар

А.Дудараў

п’еса

“Каласы пад сярпом тваім”

У.Караткевіч

раман

“Тутэйшыя”

Я.Купала

трагікамедыя

“Зорка Венера”

М.Багдановіч

верш (раманс)

 

  1. Пазнайце пісьменніка па прыведзенай характарыстыцы. (3 балы)

 

  1. У. Караткевіч
  2. К. Чорны
  3. А. Мрый

 

Заўвага. За кожную дапушчаную арфаграфічную памылку здымаецца 0,25 бала.

 

 

Усяго: 68 балаў

 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Задания для подготовки к олимпиаде