Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Задания для подготовки к олимпиаде

Заданні

11 клас

 

  1. Спішыце тэкст, аформіце яго ў адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. (10 балаў)

         Палессе. Велізарны велічна-дзівосны і таямнічы край у самым цэнтры Еўропы. На сотні кіламетраў распасцерліся тут глухія лясы, багністыя балоты. Гэты край заўсёды быў загадкай, уяўляўся закінутым, неадкрытым, неспасцігнутым светам, які ўжо ў часы сярэднявечча вабіў да сябе чужаземцаў. Амаль на тысячу кіламетраў цягнецца тут Прыпяць галоўная рака Палесся. Багністыя ўлонні, незлічонае мноства рэк, рэчак і ручаёў утвараюць унікальнае прыроднае асяроддзе, роўнага якому, бадай, няма. Гамоняць векавыя пушчы, у пышнай зеляніне-квецені лугі, пералескі, і сярод іх-старажытныя паселішчы.

Пятро Сабіна

Стыль публіцыстычны

 

  1. Знайдзіце пятае лішняе. (5 балаў)

Паланэз, шынель, фанетыка, медаль, нэцке…

Камп’ютар, лідар, менеджар, Юпітэр, шніцаль

Сальта-мартале, сямнаццаць, велікамучанік, легкадумны, велюр

Гросмайстар, мовазнаўства, штогод, стагоддзе, контрігра,

Праінфармаваць, праіснаваць, прайграць, праілюстраваць, праіранскі.

 

3 .З пункту погляду асіміляцыйных працэсаў выпішыце лішнія словы. Растлумачце.

(1 бал +1бал за тлумачэнне) 8 балаў.

Падлячыцца, укленчыць, узлесак, аблюбаваць (асіміляцыя па мяккасці).

Падробка, рэдзька, распрэгчы, разносчык (прыпадабненне свісцячага да шыпячага).

З’ехаць, аб’інелы, В’етнам, між’ярусны (асіміляцыя па мяккасці.губныя перад й не змякчаюцца).

Расчасаць, нарэжце, зжаўцелы, расшукаць (прыпадабненне шыпячага да свісцячага).

 

 

  1. Знайдзіце словы недакладнага ўжывання,замяніце іх і запішыце выпраўленыя выразы побач. (5 балаў)

Панесці ахвяры - панесці страты (прынесці ахвяру).

Выкладаць курс лекцый - чытаць курс лекцый.

Абагуліць маёмасць - абагульніць маёмасць.

Несуцяшальнае гора - несуцешнае гора.

Прыгожая і рухомая жанчына – прыгожая і рухавая жанчына.

 

  1. 5. Перакладзіце словы на беларускую мову. Пастаўце націск у беларускім варыянце гэтых слоў. ( 8 балаў, 1 слова – 0,5 бала)

    Вусы, выпадак, жалюзі, навіна, спіна, супавы, цыган, цяжар, трапеза, форзац, ялавічына, прывід, прыяцель, ракушка, мезенец, індустрыя.

 

  1. Перакладзіце на беларускую мову. (10 балаў)

Пасля заканчэння ўніверсітэта, прыйшоў пазней за ўсіх,спазніцца праз хваробу, плаваць па морах і акіянах, змяняць па склонах,праверыць па арфаграфічным слоўніку, убачыць праз туман,спытаць наконт працы, дзейнічаць згодна з загадам(адпаведна загаду), ісці па горадзе.

 

  1. Запішыце словамі лічэбнікі ў патрэбнай форме. (5 балаў)

Адзін з 274 абітурыентаў - з двухсот сямідзесяці чатырох

Гэтай сасне гадоў 200 - дзвесце

Паміж 2 маладымі бярозкамі - дзвюма

Сустрэліся на 65 кіламетры - на шэсцьдзясят пятым

У вёсцы 50 дамоў - пяцьдзясят

 

  1. Расстаўце знакі прыпынку ў сказе,адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе. (6 балаў)

Цёпла, утульна ў асенняе лета, але ўжо вока журботна заўважае жоўта-рудаватае лісце, чырвані ў якім большае з кожным днём, бачыць апусцелыя сухабелыя палі, пацукравелыя яблыкі ў садах і самотную пажаўцеласць на дварэ, якая наганяе незразумелы сум, калі сонца прыхаваецца за хмару і свеціць адтуль ярка, але неяк самотна. (5 частак)

 

  1. Запоўніце табліцу. (8 балаў)

 

Назва твора

Аўтар

(прозвішча ці псеўданім)

 

Жанр

“Сэрца на далоні”

Іван Шамякін

раман

“Знак бяды”

Васіль Быкаў

аповесць

“Пошукі будучыні

Кузьма Чорны

раман

Роднае карэнне

М.Гарэцкі

апавяданне

Вечар

А.Дудараў

п’еса

“Каласы пад сярпом тваім”

У.Караткевіч

раман

“Тутэйшыя”

Я.Купала

трагікамедыя

“Зорка Венера”

М.Багдановіч

верш (раманс)

 

  1. Пазнайце пісьменніка па прыведзенай характарыстыцы. (3 балы)

 

  1. У. Караткевіч
  2. К. Чорны
  3. А. Мрый

 

Заўвага. За кожную дапушчаную арфаграфічную памылку здымаецца 0,25 бала.

 

 

Усяго: 68 балаў

 

Комплексная работа

11 клас

  1. Спішыце тэкст, аформіце яго ў адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.Укажыце стыль тэксту.

         Палес..е. В..лізарны в..лічна-дзівос..ны і та..мнічы край у сам..м цэнтры ..ўропы. На сотні кіл..метраў ра..па..церліся тут глухі.. лясы ба..ністыя бал..ты. Гэты край за..сёды быў зага..кай уяўля..ся закінутым н..а..крытым н..спасці..нутым с..ветам які ўжо ў часы с..рэдн..веч..а вабіў да с..бе чуж..земцаў. Амаль на тыс..чу кіл..метраў ця..нецца тут Прып..ць гало..ная р..ка Палес..я. Ба..ністыя ўлон..і не..лічонае мно..тва рэк рэчак і ручаё.. утвараюць унікальнае прыро..нае асярод..е роўнага якому бадай няма. Гамоняць векавыя пу..чы у пы..най з..л..ніне-квец..ні лугі перале..кі і сяро.. іх старажытны.. пас..лішчы

(Пятро Сабіна)

  1. Знайдзіце пятае лішняе.

Палан…з, шын…ль, фан…тыка, м…даль, нэцк…

Камп’ют…р, лід…р, менедж…р, Юпіт…р, шніц…ль.

Сальта-мартал…, с…мнаццаць, в…лікамучанік, л…гкадумны, в…люр.

Гр…смайстар, м…вазнаўства, шт…год, ст…годдзе, к…нтрігра.

Пра…нфармаваць, пра…снаваць, пра…граць, пра…люстраваць, пра…ранскі.

 

  1. З пункту погляду асіміляцыйных працэсаў выпішыце лішнія словы.Растлумачце.

(1 бал + 1бал за тлумачэнне).

Падлячыцца, укленчыць, узлесак, аблюбаваць.

Падробка, рэдзька, распрэгчы, разносчык.

З’ехаць, аб’інелы,В’етнам,між’ярусны.

Расчасаць, нарэжце, зжаўцелы, расшукаць.

 

  1. Знайдзіце словы недакладнага ўжывання,замяніце іх і запішыце выпраўленыя выразы побач.

Панесці ахвяры -

Выкладаць курс лекцый -

Абагуліць маёмасць -

Несуцяшальнае гора -

Прыгожая і рухомая жанчына -

 

  1. 5. . Перакладзіце словы на беларускую мову. Пастаўце націск у беларускім варыянце гэтых слоў.

    Усы, случай, жаллюзи, новость, спина, суповой, цыган, тяжесть, трапеза, форзац, говядина, привидение, приятель, ракушка, мизинец, индустрия.

 

 

  1. Запішыце словамі лічэбнікі ў патрэбнай форме.

Адзін з 274 абітурыентаў -

Гэтай сасне гадоў 200 -

Паміж 2 маладымі бярозкамі -

Сустрэліся на 65 кіламетры -

У вёсцы 50 дамоў -

 

  1. Перакладзіце на беларускую мову.

По окончании университета, пришел позже всех, опоздать из-за болезни, плавать по морям и океанам, изменять по склонам, проверить по орфографическому словарю, увидеть сквозь туман, спросить насчет работы, действовать согласно приказу, идти по городу.

 

  1. Расстаўце знакі прыпынку ў сказе, адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе.

         Цёпла утульна ў асенняе лета але ўжо вока журботна заўважае жоўта-рудаватае лісце чырвані ў якім большае з кожным днём бачыць апусцелыя сухабелыя палі пацукравелыя яблыкі ў садах і самотную пажаўцеласць на дварэ якая наганяе незразумелы сум калі сонца прыхаваецца за хмару і свеціць адтуль ярка але неяк самотна.

 

9.Запоўніце табліцу

 

Назва твора

Аўтар

(прозвішча ці псеўданім)

Жанр

“Сэрца на далоні”

 

 

Знак бяды

 

 

Пошукі будучыні

 

 

Роднае карэнне

 

 

Вечар

 

 

“Каласы пад сярпом тваім”

 

 

“Тутэйшыя”

 

 

“Зорка Венера”

 

 

 

Заданне 10. Пазнайце пісьменніка па прыведзенай характарыстыцы.

1) Нарадзіўся ў Оршы, аўтар першага беларускага гістарычнага рамана пра пярэдадзень паўстання 1863 года.

2) Аўтар сацыяльна-філасофскага рамана пра драматычны лёс беларусаў у часы Першай і Другой сусветных войнаў. У рамане стварыў сімвалічныя вобразы “ўкрадзенага маленства” і “вялікага скрыжавання”.

 

3) Аўтар першага беларускага сатырычнага рамана пра анамаліі грамадскага жыцця 1920-х гадоў. У рамане вывеў сатырычны тып кар’ерыста, прыстасавальніка, падхаліма.

 

 

 

ДАВЕДКІ

 

Х клас

 

Заданне 1.

Максімальная колькасць балаў – 4.

  • падпісчык;
  • непагадзь;
  • раз’езд;
  • грунвальдскі.

 

Заданне 2.

Максімальная колькасць балаў – 4 (0,25 бала за правільна напісанае слова).

разам

праз злучок

асобна

дыпкур’ер

віцэ-канцлер

добра арганізаваны

бліцтурнір

экс-чэмпіён

абсалютна празрысты

гросмайстар

пладова-ягадны

 

гофмаршал

беспрацэнтна-выйгрышны

 

вярнідуб

 

 

сарвігалава

 

 

малавядомы

 

 

ніжэйпадпісаны

 

 

агульнаадукацыйны

 

 

паўночнабеларускі

 

 

 

Заданне 3.

Максімальная колькасць балаў – 6.

 

Клочок волос

Пасмачка валасоў

Клочок шерсти

Касмыль (касмылёк) воўны

Клочок сена

Жмуток сена

Клочок земли

Лапік зямлі

Клочок бумаги

Кавалачак паперы

Клочок ткани

Шматок тканіны

 

Заданне 4.

Максімальная колькасць балаў – 4 (0,5 бала за правільна вызначанае слова і 0,5 бала за правільнае тлумачэнне).

1) грыбніку слове два суфіксы -н- і –ік-, у астатніх суфікс –нік-;

2) пазвацьу слове адна прыстаўка па-, у астатніх па дзве прыстаўкі;

  • каласіццаслова ўтворана суфіксальна-постфіксальным спосабам, астатнія – постфіксальным;
  • насмяяццаслова ўтворана прыставачным спосабам, астатнія – прыставачна-постфіксальным.

 

Заданне 5.

Максімальная колькасць балаў – 5.

 

Беларускі варыянт

Рускі варыянт

Як паслаў, так і выспішся.

Что посеешь, то и пожнешь

Сарока сароку бачыць здалёку.//

Жабрак жабраку відаць па кійку.//

Свой свайго пазнаў і на піва пазваў.

Рыбак рыбака видит издалека.

Пераначуем – болей пачуем.//

Думай з вечара, а рабі з рання.

Утро вечера мудренее.

За дзедам шведам.

При царе Горохе.

Асёл маляваны //

Дурань маляваны //

Глумак глумаком.

Олух царя небесного.

 

Заданне 6.

Максімальная колькасць балаў – 6 (1 бал за кожнае слова).

            Рацыя – [ра]дыёстан[цыя]; мапед – [ма]тацыкл+веласі[пед], касмабачанне – [касм]ічнае+тэле[бачанне], тол – [т]рынітраталу[ол], эсмінец – [эс]кадраны+[мін]анос[ец], Бенілюкс – [Бе]льгія+[Ні]дэрланды+[Люкс]ембург.

 

Заданне 7.

Максімальная колькасць балаў – 5 (1 бал за правільнае вызначэнне часткі і сродку сувязі).

  • даданая выказнікавая; сродак сувязі злучальнае слова якая;
  • даданая акалічнасная ўступкі, сродак сувязі злучнік хоць;
  • даданая дзейнікавая; сродак сувязі злучнік што;
  • даданая параўнальная; сродак сувязі злучнік чым;
  • даданая прычыны; сродак сувязі злучнік што.

 

Заданне 8.

Максімальная колькасць балаў – 5 (1 бал за адказ на першае пытанне, па 2 балы – на другое і трэцяе пытанні).

  • У лічэбніку “тры” (3).
  • Усе гэтыя словы раней былі звязаны з сістэмай вымярэння (камень – мера масы, роўная 14, 993 кг; локаць – адзінка вымярэння даўжыні, роўная 65 см.; цьма – 10 000; капа – 60 адзінак чаго-небудзь).
  • Гэтыя словы – назвы літар старадаўняга кірылічнага алфавіта. Сёння яны маюць назвы: мыслеце – эм, жывеце –жэ, тверда – тэ і г.д.

 

Заданне 9.

Максімальная колькасць балаў – 3 (1 бал за кожны правільны адказ).

1) Я.Купала “Мая малітва”;

2) М.Багдановіч “Песняру”;

3) Ф.Багушэвіч “Мая дудка”.

 

Заданне 10.

Максімальная колькасць балаў – 10 (1 бал за кожны правільны адказ).

1) Еўфрасіння Полацкая. “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”. Аўтар невядомы;

2) Плачка. “Плачка”. Я.Баршчэўскі;

3) Ганна (маці). “Новая зямля”. Я.Колас;

4) Юдзіф. Прадмова да кнігі “Юдзіф”. Ф.Скарына;

5) Бандароўна. “Бандароўна”. Я.Купала.

 

Заўвага. За кожную дапушчаную арфаграфічную памылку здымаецца 0,25 бала.

Усяго: 52 балы

Комплексная работа

10 клас

 

  1. З прапанаваных гукаў складзіце словы і запішыце іх арфаграфічны варыянт.
  • [т], [к], [а], [і], [п’], [ч], [ы], [п], [ш]
  • [н’], [а], [ц’], [п], [э], [г], [а]
  • [j], [а], [р], [с], [з’], [т], [э]
  • [л’], [і], [г], [р], [в], [а], [у], [н], [к’], [ц]

 

  1. Запішыце словы, раскрыўшы дужкі і згрупаваўшы паводле напісання.

(Віцэ)канцлер, (мала)вядомы, (агульна)адукацыйны, (грос)майстар, (вярні)дуб, (ніжэй)падпісаны, (добра)арганізаваны, (бліц)турнір, (пладова)ягадны, (сарві)галава, (экс)чэмпіён, (гоф)маршал, (абсалютна)празрысты, (дып)кур’ер, (паўночна)беларускі, (беспрацэнтна)выйгрышны.

разам

праз злучок

асобна

 

  1. Запішыце па-беларуску.

Клочок волос

 

Клочок шерсти

 

Клочок сена

 

Клочок земли

 

Клочок бумаги

 

Клочок ткани

 

 

  1. Вызначце “чацвёртае лішняе” слова з пункту гледжання словаўтварэння ці марфемнай будовы слова. Свой адказ абгрунтуйце.
    • грыбнік, настаўнік, дворнік, мельнік;
    • пазмятаць, пазваць, пазразаць, пазносіць;
    • каласіцца, апранацца, мыцца, вучыцца;
    • нагаварыцца, наслухацца, насмяяцца, наглядзецца.

 

 

  1. Запоўніце табліцу.

Беларускі варыянт

Рускі варыянт

Як паслаў, так і выспішся.

 

 

 

Рыбак рыбака видит издалека.

 

 

 

Утро вечера мудренее.

 

 

За дзедам шведам

 

 

 

Олух царя небесного

 

 

  1. Як расшыфраваць складаныя словы (кампозіты)?

          Рацыя, мапед, касмабачанне, тол, эсмінец, Бенілюкс.

 

  1. Укажыце від даданай часткі і сродак сувязі паміж часткамі сказа.

1) Якая птушка, такое і гняздзечка.

2) Юнак добра спраўляецца са сваімі абавязкамі, хоць работы – возам не павязеш.

3) Добра, што кончыўся дождж.

4) Лепей трошку зрабіць, чым багата нагаварыць.

5) Маладзец, Ігнат, што сказаў.

 

  1. Адкажыце на пытанні.
  2. У якой назве лічэбніка колькасць гукаў роўная колькасці лічбы?
  3. Якім чынам словы камень, локаць, цьма, капа звязаны з лічэбнікамі?
  4. Што абазначаюць словы жывеце, мыслеце, дабро, есць, людзі, глаголь, ферт, тверда? Ці маюць гэтыя словы адпаведнікі ў сучаснай мове?

 

  1. Якія беларускія паэты выявілі сваё творчае крэда, погляды на прызначэнне паэта і паэзіі ў прыведзеных цытатах? Назавіце творы.

1) Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,

Распетаю буду маліцца душой,

Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі

Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

 

2) Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,

Абрабіць яго трэба з цярпеннем.

 

3) Эх, скручу я дудку!

Такое зайграю,

Што ўсім будзе чутка

Ад краю да краю!

 

 

  1. Пазнайце літаратурных герояў па прыведзеных цытатах. Назавіце аўтара і твор.
  • “І па ўсіх гарадах разышлася слава пра яе мудрасць і добрыя здольнасці да навук, і красу цялесную, бо была яна прыгожая надта абліччам.”

 

  • “Яе твар – цуд прыгажосці, постаць высокая, велічная; адзенне з дарагіх дыяментаў і перлаў, жыве ў палацы, якога ты ніколі не бачыў.”
  • “Яе жаночая работа // І гэта вечная турбота // То каля печы, то на полі, // Сказаць, не зводзіцца ніколі. // Адно прыпыніш – там другое, // Глядзіш, як бачыш, набяжыць, // І ручак некалі злажыць – жыццё жаночае такое.”
  • “Каб як узор гэту жанчыну слаўную перад вачыма мелі, у добрых справах і ў любові да айчыны не толькі жанчыны, але і мужчыны прыклад бралі і ўсялякай працы і скарбаў для паспалітага дабра і для айчыны не шкадавалі.”
  • “Хараства такога ў свеце // не было, не будзе; // Аб ёй людзі гаварылі, // Як аб нейкім цудзе. // Як маліны, яе губкі, // А твар, як лілея, // Як дзве зоркі, яе вочы, // Гляне – свет яснее.”

 

ДАВЕДКІ

 

ІХ клас

 

Заданне 1.

Максімальная колькасць балаў – 4 (0,5 бала за правільна вызначанае слова і 0,5 бала за тлумачэнне).

 

1) камбайн; у слове ёсць мяккі гук [й], у астатніх словах мяккіх зычных няма;

2) падзяка; у слове няма зацвярдзелых зычных;

3) аб’ехаць; у слове няма асіміляцыі, у астатніх ёсць;

4) вясёлы, у слове літара ё абазначае адзін гук, у астатніх – 2.

 

Заданне 2.

Максімальная колькасць балаў – 6 (1 бал за правільна аформлены радок).

 

Запазычанае слова

Прымета запазычання

Мова

бюро

 спалучэнне бю

французская

гальштук

спалучэнне шт

нямецкая

маёнтак

спалучэнне ён

польская

спінінг

спалучэнне інг

англійская

этыка

пачатковы гук [э]

грэчаская

радыус

суфікс -ус

лацінская

 

Заданне 3.

Максімальная колькасць балаў 5.

 

заправлять брюки в сапоги

убіраць (засоўваць) штаны ў боты

заправлять оглобли

прыладжваць аглоблі

заправлять автомобиль

запраўляць аўтамабіль

заправлять сметаной борщ

забельваць боршч

заправлять в играх

верхаводзіць у гульнях

 

Заданне 4.

Максімальная колькасць балаў – 5 (1 бал за правільна аформлены радок).

 

Словы

Прымета

Гарнушак, міска, гляк

Назвы посуду

Бравэрка, андарак, світка

Назвы адзення

Штыкетнік, жардзянік, частакол

Назвы агароджы

Камы, жур, бабка

Назвы страў

Адрына, вазоўня, клуня

Назвы гаспадарчых пабудоў

 

Заданне 5.

Максімальная колькасць балаў – 5 (0,5 бала за правільна запісанае словазлучэнне).

 

Мядзведжы бярлог;

Валодзева кніга; 

сестрыно паліто; 

старшынёва выступленне; 

пуховы шаль; 

даччына сукенка;

бясконцы жаль;

салаўіныя трэлі;

садовыя кветкі;

зубны боль.

 

Заданне 6.

Максімальная колькасць балаў – 5 (1 бал за правільна аформлены радок).

Слова

Часціна мовы

Сінтаксічная функцыя

праведаць

дзеяслоў (інфінітыў)

акалічнасць

пасееш, пажнеш

дзеясловы

у складзе дзейніка

давай

часціца (формаўтваральная)

не з’яўляецца членам сказа

насустрач

прыназоўнік

у складзе акалічнасці

некалькі

займеннік

у складзе дзейніка

 

Заданне 7.

Максімальная колькасць балаў5 (1 бал за правільна аформлены радок).

№ сказа

Дзейнік

Выказнік

Від сказа паводле будовы

1

 ––––––––––––

робяць

аднасастаўны, няпэўна-асабовы

2

––––––––––––

трэба быць памяркоўным

аднасастаўны, безасабовы

3

ветракі

рэч

двухсастаўны

4

два лісты

выказнік апушчаны

двухсастаўны, няпоўны

5

––––––––––––

зробіш

аднасастаўны, абагульнена-асабовы

 

Заданне 8.

Максімальная колькасць балаў3.

  • неабачлівасць;
  • адпомсціцца;
  • высветлены.

Заданне 9.

Максімальная колькасць балаў4.

1) роды літаратуры;

2) лірычны герой;

3) батлейка;

  • гукапіс (асананс і алітэрацыя).

 

Заданне 10.

Максімальная колькасць балаў – 4 (1 бал за правільна выбраную цытату, 3 балы за абгрунтаванне).

Трэцяй лішняй цытатай з’яўляецца цытата №2, таму што апісвае Усяслава Чарадзея ў “Аповесці мінулых гадоў”, а цытаты №1 (“Пахвала Вітаўту”) і цытата №3 (“Песня пра зубра”) прысвечаны Вітаўту.

 

Заўвага. За кожную дапушчаную арфаграфічную памылку здымаецца 0,25 бала.

 

Усяго: 46 балаў

Комплексная работа

9 клас

 

  1. Вызначце “чацвёртае лішняе” слова паводле фанетычнай асаблівасці і абгрунтуйце свой выбар.
    • дарога, пабудова, камбайн, трывога;
    • гаспадар, чытач, падзяка, лячыць;
    • падцягнуць, аб’ехаць, сцежка, просьба;
    • вясёлы, медальён, ёмісты, куп’ё.
  2. Знайдзіце сярод пералічаных слоў запазычаныя. Вызначце, з якой мовы запазычана слова, і ўкажыце прымету запазычання. Адказ аформіце ў табліцы.

 

Бюро, дождж, гальштук, маёнтак, спінінг, сын, этыка, журавель, радыус, знічка.

Запазычанае слова

Прымета запазычання

Мова

 

  1. Запішыце па-беларуску наступныя спалучэнні слоў.

 

заправлять брюки в сапоги

 

заправлять оглобли

 

 

заправлять автомобиль

 

 

заправлять сметаной борщ

 

заправлять в играх

 

 

 

  1. Размяркуйце словы па лексіка-семантычнах групах. Укажыце прымету, што лягла ў аснову групоўкі.

Гарнушак, бравэрка, штыкетнік, міска, камы, андарак, жардзянік, адрына, жур, вазоўня, гляк, світка, бабка, клуня, частакол.

Словы

Прымета

 

  1. Замяніце прапанаваныя спалучэнні назоўнік + назоўнік спалучэннямі прыметнік + назоўнік. Запішыце словазлучэнні.

Бярлог мядзведзя;  паліто сястры;  шаль з пуху;  жаль без канца;  кветкі з саду;  кніга Валодзі;  выступленне старшыні;  сукенка дачкі; трэлі салаўя; боль у зубах.

  1. Вызначце часцінамоўную прыналежнасць і сінтаксічную функцыю выдзеленых слоў у сказах.
  2. І здаецца зноўку – еду я праведаць родных, блізкіх, дарагіх.
  3. “Што пасееш, тое пажнеш” – мудрая прыказка.
  4. Давай, паехалі!” – скамандаваў Антось.
  5. Насустрач сыну выбегла ўсхваляваная маці.
  6. Некалькі дзён прайшло пасля паездкі ў Вільню.

 

Слова

Часціна мовы

Сінтаксічная функцыя

 

  1. Выпішыце са сказаў граматычную аснову, вызначце від сказа паводле будовы. Аформіце табліцу .
    1. Цяпер саматканыя палотны робяць рэдка, але робяць.
    2. Трэба быць памяркоўным у дачыненні да поглядаў іншых людзей.
    3. Ветракі ў нас досыць рэдкая рэч.
    4. А назаўтра два лісты.
    5. Аднымі рукамі нямнога зробіш.

 

№ сказа

Дзейнік

Выказнік

Від сказа паводле будовы

 

  1. Адкажыце на пытанні.

Якое слова атрымаецца? –

  • калі да прыстаўкі слова непакора далучыць прыстаўку слова анямелы,       корань слова прабачыць, суфікс слова задумлівы, суфікс слова хітрасць, канчатак слова дзень.
  • калі да прыстаўкі слова адразу далучыць прыстаўку слова посцілка,
  • корань слова мсцівец, суфікс слова настолькі, суфікс слова дзверцы, постфікс слова спадзявацца.
  • калі да прыстаўкі слова выносісты далучыць корань слова водсвет, суфікс слова скрэбла, суфікс слова аплецены, канчатак слова шахматны.

 

  1. Якому літаратуразнаўчаму тэрміну адпавядае азначэнне?
    • Эпас, лірыка, драма – гэта.
    • Вобраз, што ўзнікае ў свядомасці чытача ў выніку знаёмства з лірычнай творчасцю паэта – гэта … .
    • Беларускі народны лялечны тэатр, вядомы з 16 стагоддзя –.
    • Гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць –… .

 

  1. Вызначце “трэцюю лішнюю” цытату. Адказ абгрунтуйце.

1) “Каб было магчыма спасцігнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара”.

2) “Маці ж яго нарадзіла ад чарадзейства ... таму і нялітасцівы ён на кровапраліццё”.

3) “Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай

      Якасцю воіна, і на вайсковых аглядах

      Ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы ...”    

 

Тэксты заданняў

для першага этапа школьнай алімпіяды

па беларускай   мове і літаратуры

 

5 клас

 

 Усяго: 64 балы ( памылка - 0,1 б.)

Заданне 1.Колькі звонкіх зычных гукаў у наступных словах? Паставіць адпаведную лічбу.(Максімальная колькасць балаў – 12; 1б. за кожны правільны адказ)

 

                                                                                           

Цуда

 

гарбуз

 

раз’езджаны

 

Лічба

 

дождж

 

знаходка

 

Жолуд

 

жаніцьба

 

падказка

 

Абход

 

завадзь

 

просьба

 

                                                                                                                            .

 

Заданне 2. Перакладзіце на беларускую мову.(Максімальная колькасць балаў – 8)

 

Старая мельница -                     белая лебедь-

огромный простор-                             выгодная продажа-

высокий стебель -                                зелёный папоротник –

сильная накипь-                                    стройный     тополь-

 

Заданне 3.Выдзелiце граматычную аснову. Якiмi часцiнамi мовы выражаны дзейнiк i выказнік?(Максімальная колькасць балаў – 3)

Высокаў небе плануюцьбуслы.

Я ўвесь час ўдзячнасцьсваім бацькам.                                              

За лесам устаезалатое сонейка.                                          

 

Заданне 4.Замяніць словазлучэнні адным словам-адпаведнікам.(Максімальная колькасць балаў – 7)

Наведавальнік тэатра - ______________________________

Наведвальнік магазіна - ___________________________________

Наведвальнік паліклінікі - __________________________________

Наведвальнік бібліятэкі - ___________________________________

Асоба, якая гуляе ў футбол, - ________________________________

Асоба, якая аб’яўляе і вядзе праграму канцэрта, - _____________

Асоба, якая робіць паездку на грамадскім транспарце, - __________

 

 

 

Заданне 5. Абазначце род назоўнікаў, дапішыце канчаткі прыметнікаў.(Максімальная колькасць балаў –7)

 

Паляўніч… сабака, горк... палын, дзік… гусь, высок… насып, малад… жарабя, салдацк… шынель, моцн… далонь.                                                                             

        

Заданне 6.Пашыр неразвітыя сказы 2-3 даданымі членамі. Абазнач члены сказа.(Максімальная колькасць балаў –3)

Квітнеюць сады.__________________________________________________

 Вярба нахілілася. __________________________________________________

Рамонкі – кветкі._________________________________________________

 

Заданне 7.Аднавіце рассыпаныя фразеалагізмы. Да назоўнікаў, што змешчаны ў правым слупку, дадайце прыметнікі з левага і запішыце ўстойлівыя словазлучэнні.(Максімальная колькасць балаў –9)

Бабін                           білет                    

Воўчы                         галава       

Вялікі                          грамата    

Гарачы                        лета               

Доўгі                          ноч          

Кітайскі                      снег           

Леташні                      сэрца        

Мёртвы                       хватка      

Рабінавы                     язык          

                                                                                                        

Заданне 8. Запішыце прыказкі са словам  дружба(1б. за прыказку)

_______________________________________________________________

________________________________________________________________

________________________________________________________________

 

Заданне 9. Запішы ў алфавітным парадку назвы абласных гарадоў Беларусі

(Максімальная колькасць балаў – 6)

______________________________________________________________

 

Заданне 10.Назваць твор і яго аўтара па героях.(Максімальная колькасць балаў – 4)

 

    Героі твора     

Аўтар і назва твора

1)Галіна, Васілёк, Барына

 

2)Пятро, Гнат

 

3)Алесь, Костусь, Уладзя, Ясь

 

 

4)Вінцусь, Зюк

 

 

 

 

Адказы на заданні

 

5 клас

 

                             Усяго: 64 балы ( памылка - 0,1 б.) 

Заданне 1.Колькі звонкіх зычных гукаў у наступных словах? Паставіць адпаведную лічбу.(Максімальная колькасць балаў – 12; 1б. за кожны правільны адказ)

 

Цуда

1

гарбуз

3

раз’езджаны

6

Лічба

3

дождж

1

знаходка

2

Жолуд

2

жаніцьба

4

падказка

0

Абход

0

завадзь

2

просьба

3

                                                                                                                            

Заданне 2. Перакладзіце на беларускую мову.(Максімальная колькасць балаў – 8)

Старая мельница – стары млын; белая лебедь- белая лебедзь;

огромный простор-  вялікі прастор; выгодная продажа-выгадны продаж

высокий стебель – высокае сцябло;зелёный папоротник – зялёная папараць;

сильная накипь-  моцны накіп;стройный     тополь- стройная  таполя.

 

Заданне 3.Выдзелiце граматычную аснову. Якiмi часцiнамi мовы выражаны дзейнiк i выказнік?(Максімальная колькасць балаў – 3)

Высокаў небе плануюцьбуслы.

Яўвесь час адчуваюўдзячнасцьсваім бацькам.                                

За лесам устаезалатое сонейка.                                          

 

Заданне 4.Замяніць словазлучэнні адным словам-адпаведнікам.(Максімальная колькасць балаў – 7)

Наведвальнік тэатра - глядач

    Наведвальнік магазіна - пакупнік

   Наведвальнік паліклінікі - хворы

              Наведвальнік бібліятэкі - чытач

     Асоба, якая гуляе ў футбол - футбаліст

             Асоба, якая аб’яўляе і вядзе праграму канцэрта - вядучы

             Асоба, якая робіць паездку на грамадскім транспарце - пасажыр

 

Заданне 5. Абазначце род назоўнікаў, дапішыце канчаткі прыметнікаў.(Максімальная колькасць балаў –7)

Паляўнічы  сабака (м.р.), горкі палын (м.р.), дзікая  гусь (ж.р.), высокі  насып (м.р.), маладое жарабя (н.р.), салдацкі шынель(м.р.), моцная  далонь (ж.р.).                                                                             

        

Заданне 6.Пашырце неразвітыя сказы 2-3 даданымі членамі. Абазначце члены сказа.(Максімальная колькасць балаў –3)

Прыгожа квітнеюць сады вясной. Маладая вярба нахілілася над ракою. Белыя рамонкі – лугавыя кветкі.                           

 

Заданне 7.Аднавіце рассыпаныя фразеалагізмы. Да назоўнікаў, што змешчаны ў правым слупку, дадайце прыметнікі з левага і запішыце ўстойлівыя словазлучэнні.(Максімальная колькасць балаў –9)

Бабіна лета

Воўчы         білет

Вялікае       сэрца 

Гарачаягалава  

Доўгі         язык

Кітайскі      грамата 

Леташні       снег 

Мёртвая       хватка      

Рабінавая    ноч

                                                                                                        

Заданне 8.  Запішыце прыказкі са словам  дружба.(1б. за прыказку  )            

Дружба, дружба – цяжкая твая служба.

Дружба дружбай, а служба службай.

Дружба пазнаецца ў няшчасці.

Не ў службу, а ў дружбу.

 

Заданне 9. Запішы ў алфавітным парадку назвы абласных гарадоў Беларусі.(Максімальная колькасць балаў – 6)

Брэст, Віцебск,Гомель, Гродна, Магілеў, Мінск.

 

Заданне 10.Назваць твор і яго аўтара па героях.(Максімальная колькасць балаў – 4)

 

 

    Героі твора     

Аўтар і назва твора

1)Галіна, Васілёк, Барына

М.Танк “Ля вогнішч начлежных”

2)Пятро, Гнат

У.Караткевіч “Нямоглы бацька”

3)Алесь, Костусь, Уладзя, Ясь

 

Я.Колас “Дарэктар”

4)Вінцусь, Зюк

А.Гарун “Датрымаў характар”

 

              

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэксты заданняў

для першага этапа школьнай алімпіяды

па беларускай   мове і літаратуры(2014/2015  навучальны год)

 

 

6 клас

 Усяго: 57 балаў ( памылка - 0,1 б.)

 

Заданне 1.Запішыце словы ў фанетычнай транскрыпцыі. (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

Людскі ______________, ад’езд _________, возчык __________, лётчык _________, счарсцвелы  ____________, салаўі __________, прыязджаць ___________, купаешся ____________, разжыцца ____________, ласьён ___________.

 

Заданне 2.Ад прапанаваных словазлучэнняў утварыце складаныя прыметнікі. Запішыце.(Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

Чорныя валасы ___________________, тоўстыя крылы _________________, доўгі хвост___________________, устойлівы да цяпла ___________________, дзвесце гадоў __________________, добрая якасць _____________________, добрае сэрца ___________________, босыя ногі _____________________.

 

Заданне 3. Да ўстарэлых слоў левага слупка падбярыце сінонімы з правага слупка, пары запішыце.(Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

 

Лемантар

Ланіты

Паходня

Веча

Ловы

Вакацыі

Чало

Кардон

Факел

Сход

Лоб

Мяжа

Канікулы

Буквар

Паляванне

шчокі

 

Заданне 4. Запішыце лічбы словамі.(Максімальная колькасць балаў – 7)

Праехаць каля 600 кіламетраў ______________________________________, у кнізе звыш 250 старонак ___________________________________________, нарадзіўся ў 2007 годзе______________________________________________, самалёт з 243 пасажырамі____________________________________________, сустрэцца на 235 кіламетры__________________________________________, прачытаць 2/3 кнігі_________________________________________________, 35-тысячны наведвальнік ___________________________________________.

 

Заданне 5. Пастаўце словы ў форме роднага склону адзіночнага ліку (Максімальная колькасць балаў – 4; 0,25б. за кожнае правільна запісанае  слова)

  Авёс ___________, барабан ___________, бег___________, блакіт___________, боль_________, вазон____________, вопыт____________, вырай _____________, гай ___________, горад __________, гром __________, давер ____________, даследчык ______________, кефір ____________, кіёск ___________, кісларод _______________.

 

 

Заданне 6Запішыце словазлучэнні па-беларуску.

(Максімальная колькасць балаў – 6; 0,5б. за кожнае правільна запісанае  слова)

Охотничья собака -                             

 открытая дверь -

молодой жеребенок -                

нестерпимая боль -                   

 хорошее поведение-                 

болеть гриппом -

 

Заданне 7.  У наступных словах абазначце марфемы.(Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. за кожнае правільна разабранае  слова)

  Падтрымка, прыдарожны, нарэзаць, вечна.

 

Заданне 8. Падбярыце аднаслоўныя сінонімы да наступных фразеалагізмаў.

(Максімальная колькасць балаў – 4;0,5б. за кожнае правільнае  слова)

  • Рукой падаць-
  • Хоць іголкі збірай -
  • Душа ў душу –
  • Лісам падшытыя –
  • Хоць касой касі –
  • Як гром з яснага неба –
  • Кату па пяту –
  • Хварэць на пана -

 

Заданне 9. Пісьмова адкажыце на пытанні. (Максімальная колькасць балаў – 4;1б. за кожны поўны  адказ)

  • Назавіце гераіню У.Бутрамеева “Слаўная дачка Полацкай зямлі”. Прыгадайце яшчэ два імені, якія мела князёўна пры жыцці. ________________________________________________________
  • Які падарунак атрымаў Сямён, герой апавядання Я.Баршчэўскага, ад вужа?_______________________________________________
  • Гэта аповесць пра аднагодкаў сённяшніх шасцікласнікаў . Яна была напісана ў 1940 годзе, але сёння актуальнасці не страціла. Праблемы выхавання, дружбы, узаемаадносін з бацькамі. Пра які твор ідзе гутарка, хто аўтар?_____________________________________
  • У якім творы вы пазнаёміліся з легендай пра паходжанне “Белая Русь”? Запішыце назву твора, яго аўтара.________________________________

_______________________________________________________________

 

 

Заданне10. (Максімальная колькасць балаў – 5;0,5б. за кожны правільны  адказ) Устаўце прапушчаныя словы (3б.), запішыце назву твора і яго аўтара (1б.),які кампазітар паклаў на музыку словы гэтага верша (0,5б.), хто з’яўляецца выканаўцам песні (0,5б.)?

 

Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Разумею цяпер, чаму з выраю

Жураўлі на ____________ ляцяць.

Што ім тыя_____________ паўднёвыя!

Што ім пышны __________ рай,

Калі клічуць іх далі сасновыя

І ________  _________ край!

Сакавітыя   ___________ мурожныя

Не заменіш нічым і нідзе

І зямлю, дзе сцяжыначка кожная

У прыветлівы двор прывядзе…

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  Адказы на заданні

 

         6 клас

 

                             Усяго: 57 балаў ( памылка - 0,1 б.)

 

Заданне 1.Запішыце словы ў фанетычнай транскрыпцыі. (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

Людскі - (л’уцк’і), ад’езд - (адйэзт), возчык – (вошчык), лётчык – (л’оччык), счарсцвелы – (шчарс’ц’в’элы), салаўі – (салаўйі), прыязджаць – (прыйажджац’), купаешся – (купайэшс’с’а), разжыцца – (ражжыцца), ласьён – (лас’йон).

Заданне 2.Ад прапанаваных словазлучэнняў утварыце складаныя прыметнікі. Запішыце.(Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

  Чорныя валасы - чорнавалосы, тоўстыя крылы - таўстакрылы, доўгі хвост - даўгахвосты, устойлівы да цяпла - цеплаўстойлівы, дзвесце гадоў - двухсотгадовы, добрая якасць – дабраякасны , добрае сэрца - добрасардэчны, босыя ногі - басаногі.

Заданне 3. Да ўстарэлых слоў левага слупка падбярыце сінонімы з правага слупка, пары запішыце.(Максімальная колькасць балаў – 4; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

 

Лемантар

Ланіты

Паходня

Веча

Ловы

Вакацыі

Чало

Кардон

Буквар

шчокі

Факел

Сход

 Паляванне

Канікулы

Лоб

Мяжа

 

Заданне 4. Запішыце лічбы словамі.(Максімальная колькасць балаў – 7)

Праехаць каля шасцісот  кіламетраў, у кнізе звыш двухсот пяцідзесяці старонак, нарадзіўся ў дзве тысячы сёмым годзе, самалёт з двумастамі сарака трыма  пасажырамі, сустрэцца на дзвесце трыццаць пятым кіламетры, прачытаць дзве трэція кнігі, трыццаціпяцітысячны наведвальнік.

Заданне 5. Пастаўце словы ў форме роднага склону адзіночнага ліку (Максімальная колькасць балаў – 4; 0,25б. за кожнае правільна запісанае  слова)

  Аўса, барабана, бегу, блакіту, болю, вазона, вопыту, выраю, гаю, горада, грому, даверу, даследчыка, кефіру, кіёска, кіслароду.

Заданне 6Запішыце словазлучэнні па-беларуску.

(Максімальная колькасць балаў – 6; 0,5б. за кожнае правільна запісанае  слова)

 

Охотничья собака –паляўнічы сабака

 открытая дверь –расчыненыя дзверы

молодой жеребенок –маладое жарабя 

нестерпимая боль –нясцерпны боль    

 хорошее поведение-добрыя паводзіны        

болеть гриппом –хварэць на грып

Заданне 7.  У наступных словах абазначце марфемы.(Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. за кожнае правільна разабранае  слова)

  Пад-трым-к-а, пры-дарож-н-ы, на-рэз-а-ць, веч-н-а.

 

Заданне 8. Падбярыце аднаслоўныя сінонімы да наступных фразеалагізмаў.

(Максімальная колькасць балаў – 4;0,5б. за кожнае правільнае  слова)

1)Рукой падаць- блізка

  • Хоць іголкі збірай - светла
  • Душа ў душу – дружна
  • Лісам падшытыя – хітрая
  • Хоць касой касі – шмат
  • Як гром з яснага неба – раптоўна, нечакана
  • Кату па пяту – маленькі
  • Хварэць на пана – ленавацца, гультаяваць.

 

Заданне 9. Пісьмова адкажыце на пытанні.  (Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. з.а кожны поўны  адказ)

  • Рагнеда, Гарыслава, Анастасія
  • Карону.
  • К.Чорны “Насцечка”
  • У. Караткевіч “Лебядзіны скіт”

 

Заданне10. (Максімальная колькасць балаў – 5;0,5б. за кожны правільны  адказ) Устаўце прапушчаныя словы (3б.), запішыце назву твора і яго аўтара (1б.),які кампазітар паклаў на музыку словы гэтага верша (0,5б.), хто з’яўляецца выканаўцам песні (0,5б.)?

 

Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Разумею цяпер, чаму з выраю

Жураўлі на Палессе ляцяць.

Што ім тыя пагоды  паўднёвыя!

Што ім пышны платанавы рай,

Калі клічуць іх далі сасновыя

І азёрны рабінавы край!

Сакавітыя   пожнімурожныя

Не заменіш нічым і нідзе

І зямлю, дзе сцяжыначка кожная

У прыветлівы двор прывядзе

            2) Алесь ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць”. 3) Ігар Лучанок. 4) Ансамбль “Песняры”

 

 

 

 

        

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэксты заданняў

для першага этапа школьнай алімпіяды

па беларускай   мове і літаратуры(2014/2015  навучальны год)

 

7 клас

 

                       Усяго: 59,5 бал ( памылка - 0,1 б.)

 

Заданне 1.Указаць колькасць гукаў у прапанаваных сказах. (Максімальная колькасць балаў – 7;1б. за кожны   адказ)

                            Сказ

Гук

Колькасць

1)Каласок да каласка - і зараз жа снапоў сцірта.

[с]

 

2)Горш, калі баішся : і ліха ж не мінеш, і надрыжышся.

[ш]

 

3)Без галавы, што без рук.

[а]

 

4)Не адцягнеш, як ката ад мышы.

[т]

 

5)Людзі і сякерай голяцца, а мы і брытвай не ўмеем.

[j]

 

6)Калі дзед - ёсцьб і абед, няма дзеда - няма і абеда.

[д]

 

7)Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш.

[с]

 

 

Заданне 2. Замяніце фразеалагізмы дзеясловам у неазначальнай форме.(Максімальная колькасць балаў – 5)

Аддаць жыццё –

Біць лынды –

Блытацца пад нагамі –

Мазоліць вочы-

Кляваць носам –

Зарубіць на носе –

 

Заданне 3.Вызначыць сінтаксічную ролю неазначальнай формы дзеяслова ў сказах.(Максімальная колькасць балаў – 5;1б. за кожны правільны  адказ)

 

             1.Няхай паслужыць мне здароўе, як пілігрыму кій дарожны.

             2.Камандзір перадаў загад спыніцца.

3.Хату зрабіць – не скрыпку збіць.

  1. Алёша падаў знак падрыхтавацца.
  2. Пасля абеду Галынскі лёг адпачыць і прачнуўся толькі ноччу.

_____________________________________________________________________________

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

 

Заданне 4.Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі, абазначце суфіксы.(Максімальная колькасць балаў – 7)

 

Прынесці –

Абклеіць –

Прыдбаць –

Вызваляць –

Зжаць –

Змалоць –

Зазелянець –

 

Заданне 5. Вызначце, якім шляхам утвораны словы і ад якіх.

(Максімальная колькасць балаў – 8)

 

Высока  __________, навекі___________, назаўсёды____________, двойчы__________, па-мойму__________, моўчкі_________________, навостраны ____________, пакруціўшы_________________.

 

Заданне 6. Ад прапанаваных слоў утварыце зборныя назоўнікі. Запішыце і графічна абазначце словаўтваральны сродак. (Максімальная колькасць балаў – 6)

Колас -

Студэнт-

Птушка -

Корань -

 Ліст -

Дзеці -

 

Заданне 7. Размяркуйце прыведзеныя назоўнікі па ліках:

а) маюць форму толькі адзіночнага ліку________________________________

__________________________________________________________________

б) маюць форму толькі множнага ліку _________________________________

__________________________________________________________________

в) маюць форму і адзіночнага , і множнага ліку __________________________

__________________________________________________________________

         Мора, апілкі, думка, золата, насенне, малако, дэбаты, азёры, дзверы, сані, радасць, фінансы, вароты, падзеі, жалеза.

(Максімальная колькасць балаў – 7,5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

 

Заданне 8. Перакладзіце на беларускую мову.(Максімальная колькасць балаў – 5; 1б. за кожнае правільны выраз)

Клюквакрупнее брусники –

Жениться на хорошей девушке –

Смеяться над бездельником –

Беспокоиться о детях –

Платье к лицу -

 

Заданне 9. Знайдзіце лішняе слова ў ліку пералічаных і растлумачце свой выбар. (Максімальная колькасць балаў –3)

 

          Дактыль, ямб, метафара, харэй, анапест, амфібрахій.

________________________________________________________________

_________________________________________________________________

_________________________________________________________________

 

Заданне 10. Запоўніце пустыяклеткі.

(Максімальная колькасць балаў – 6; 1б. за кожнае правільнае слова)

Назва твора

Аўтар

Персанаж

Мастацкі змест

Жанр

 

 

Серж

Бацькі і дзеці: праблемы гуманнасці, высакароднасці, сумленнасці.

Аповесць

 

Янка Купала

Гусляр

Праблема мастака і мастацтва ў жыцці народа

 

“Салодкія яблыкі

 

Тонік, Арсенік

Вайна праз прызму дзіцячага ўспрымання

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адказы на заданні

 

         7 клас

                       Усяго: 59,5 бал ( памылка - 0,1 б.)

Заданне 1.Указаць колькасць гукаў у прапанаваных сказах. (Максімальная колькасць балаў – 7;1б. за кожны   адказ)

                            Сказ

Гук

Колькасць

1)Каласок да каласка - і зараз жа снапоў сцірта.

[с]

5

2)Горш, калі баішся : і ліха ж не мінеш, і надрыжышся.

[ш]

3

3)Без галавы, што без рук.

[а]

2

4)Не адцягнеш, як ката ад мышы.

[т]

1

5)Людзі і сякерай голяцца, а мы і брытвай не ўмеем.

[й]

3

6)Калі дзед - ёсць і абед, няма дзеда - няма і абеда.

[д]

2

7)Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш.

[с]

4

 

Заданне 2. Замяніце фразеалагізмы дзеясловам у неазначальнай форме.(Максімальная колькасць балаў – 5)

Аддаць жыццё –загінуць

Біць лынды – гуляць

Блытацца пад нагамі – перашкаджаць

Мазоліць вочы– надакучаць

Зарубіць на носе –запомніць

 

Заданне 3.Вызначыць сінтаксічную ролю неазначальнай формы дзеяслова ў сказах.(Максімальная колькасць балаў – 5;1б. за кожны правільны  адказ)

1.Няхай паслужыць мне здароўе, як пілігрыму кій дарожны.

             2.Камандзір перадаў загад спыніцца.

             3.Хату зрабіць – не скрыпку збіць.

             4.Алёшападаў знак падрыхтавацца.

             5.Пасля абеду Галынскі лёг адпачыць і прачнуўся толькі ноччу. 1.паслужыць - выказнік

2.спыніцца – азначэнне

3.зрабіць– дзейнік, збіць - выказнік

4.падрыхтавацца - азначэнне

5.адпачыць - акалічнасць

Заданне 4.Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі, абазначце суфіксы.(Максімальная колькасць балаў – 7)

Прынесці –прынес-ен-ы –прынес-шы

Абклеіць –абкле-ен-ы – абклеі-ўшы

Прыдбаць –прыдба-н-ы – прыдба-ўшы

Вызваляць –вызвал-ен-ы – вызвале-ўшы

Зжаць –зжа-т-ы – зжа-ўшы

Змалоць –змалоч-ан-ы- змало-ўшы

Зазелянець –зазеляне-ўш-ая – зазеляне-ўшы

 

Заданне 5. Вызначце, якім шляхам утвораны словы і ад якіх.

(Максімальная колькасць балаў – 8)

Высок-а (суф.) - высокі, на-век-і (прыст.-суф.) –век,  на-заўсёды (прыст.) -заўсёды, дво-йчы (суф.) -два, па-мой-му (прыст.-суф.) - мой, моўчкі, навостр-ан-ы (суф.) -навастрыць, пакруці-ўшы (суф.) – пакруціць.

 

Заданне 6. Ад прапанаваных слоў утварыце зборныя назоўнікі. Запішыце . (Максімальная колькасць балаў – 6)

 

Колас - калоссе

Студэнт- студэнцтва

Птушка - птаства

Корань - карэнне

 Ліст - лісце

Дзеці - дзятва

 

Заданне 7. Размяркуйце прыведзеныя назоўнікі па ліках:

а) маюць форму толькі адзіночнага ліку: золата ,радасць,жалеза,насенне, малако.

б) маюць форму толькі множнага ліку: апілкі , дэбаты,дзверы, сані,фінансы,вароты.

в) маюць форму і адзіночнага , і множнага ліку : мора ,думка, азёры,падзеі.

(Максімальная колькасць балаў – 7,5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

 

Заданне 8. Перакладзіце на беларускую мову.(Максімальная колькасць балаў – 5; 1б. за кожнае правільны выраз)

Клюквакрупнее брусники – журавіны буйнейшыя за брусніцы

Жениться на хорошей девушке –ажаніцца з добрай дзяўчынай

Смеяться над бездельником –смяяцца з лодара

Беспокоиться о детях – клапаціцца пра дзяцей

Платье к лицу – сукенка да твару.

 

Заданне 9. Знайдзіце лішняе слова ў ліку пералічаных і растлумачце свой выбар. (Максімальная колькасць балаў –3)

Дактыль, ямб, метафара, харэй, анапест, амфібрахій.

Метафара лішняе слова, таму што ўсе словы адносяцца да вершаваных памераў, а метафара- гэта мастацкі прыём.

 

Заданне 10. Запоўніце пустыяклеткі.

(Максімальная колькасць балаў – 6; 1б. за кожнае правільнае слова)

Назва твора

Аўтар

Персанаж

Мастацкі змест

Жанр

“Насцечка”

Кузьма Чорны

Серж

Бацькі і дзеці: праблемы гуманнасці, высакароднасці, сумленнасці.

Аповесць

“Курган”

Янка Купала

Гусляр

Праблема мастака і мастацтва ў жыцці народа

Паэма

“Салодкія яблыкі

Вячаслаў Адамчык

Тонік, Арсенік

Вайна праз прызму дзіцячага ўспрымання

Апавяданне

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэксты заданняў

для першага этапа школьнай алімпіяды

па беларускай   мове і літаратуры(2014/2015  навучальны год)

 

8 клас

 

Усяго: 44,5 балаў ( памылка - 0,1 б.)

 

Заданне 1. Колькі зычных гукаў у словахікожнага слупка? Запішыце словамі адпаведную лічбу. (Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. за кожны правільна напісаны лічэбнік)

Мяккіх

__________

Санорных

_____________

Глухіх

____________

Шыпячых

____________

З’явіцца

восень

Касьба

Возчык

Схема

Здароўе

Снег

Купаешся

Сцвярджае

Матуля

Лічба

Рыжскі

рэдакцыя

Ёд

садаводства

Праязджаючы

 

Заданне 2. Выпішыце словы, марфемная будова якіх адпавядае схеме “прыстаўка + корань + суфікс +канчатак+ постфікс”. (Максімальная колькасць балаў – 3.)

         Перамучыцца, узнавіце, скончыліся, адрываючыся, праносяцца, звяртаўся, хмурыўся, прахапілася. __________________________________

________________________________________________________________

________________________________________________________________

Заданне 3. Падбярыце да рускіх выразаў аднаслоўныя беларускія адпаведнікі.

(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

Ворота во двор или со двора в огород, поле –

Древний обряд поминания умерших, день этого поминания –

Летучая мышь –

Парное молоко –

Молодой месяц –

Носовой платок -

Напиток из березового сока –

Складной карманный ножик –

Коллективная помощь, работа сообща –

Подсолнечное масло –

 

Заданне 4. У кожным радзе слоў вызначце “лішняе”  з пункту гледжання марфалогіі. Адказ абгрунтуйце.

(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за  правільна адзначанае слова, 0,5 за тлумачэнне).

а) Бярэзнік, торф,цукар, тварог –____________________________________

________________________________________________________________

б) горшы, цяплейшы,найпрыгажэйшы, больш салодкі – ________________

__________________________________________________________________

в) восем, сорак,дваццаць, сотня – ____________________________________

__________________________________________________________________

г)пасаджаны,прачытаны, пасівелы, падмецены – ______________________

__________________________________________________________________

д)а,але,аднак, бо, дык – ______________________________________________

__________________________________________________________________

 

е) хай, бы, жа, нават, каб- __________________________________________

__________________________________________________________________

 

 

Заданне 5. Растлумачце значэнне наступных фразеалагізмаў. Адказ запішыце (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за  кожнае правільнае значэнне )

  1. З’ехаць на мыла –
  2. У свінныя галасы –
  3. Як піць даць –
  4. Як назаўтра трэба –
  5. Хто ў лес хто па дровы –
  6. На галаве хадзіць –
  7. Табаку важыць –
  8. Разводзіць сырасць –
  9. Драць (задзіраць) нос –
  10. Рассыпаць дробным макам –

 

Заданне 6. Да запазычаных слоў падбярыце сінонімы – беларускія словы.(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за  кожнае слова.)

  • Пісаць мемуары –
  • Багатая флора –
  • У якасці эталона –
  • Разгарнулася дыскусія –
  • Нязначны дэфект маўлення –
  • Прыгожы пейзаж –
  • Вясёлы канферансье –
  • Доўгачаканы суверэнітэт –
  • Падрыхтаваць прэзент -
  • Вакантнае месца –

 

Заданне 7. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні і ўжыванні дзеепрыслоўяў. Запішыце выпраўленыя сказы. (Максімальная колькасць балаў – 5)

1.Касіўшы, бацька знайшоў  птушынае гняздо. _____________________________________________________________

  1. Бачучы, што мачыха не жне, Ганна таксама разагнулася. ______________________________________________________________
  2. Дождж ліў як з вядра, і, падыходзячы да хаты, на мне не было сухой ніткі. _________________________________________________________

_______________________________________________________________

4.Жывучы ў пушчы, у Максіма ўзнікла жаданне вывучаць лес. _______________________________________________________________

  1. Вяртаўшыся да вёскі, ужо змяркалася. ________________________________________________________________

 

Заданне 8. Вызначце тып сказа.(Максімальная колькасць балаў – 3)

   Сказ

Тып сказа

Узор. Пахне сырадоем.

Аднасастаўны безасабовы

1)Добрага чалавека не перахваліш.

 

2)Малады, неакрэплы лядок.

 

3)Васількоў і руты-мяты прынясу табе сюды.

 

4)Веды, вы мае крылы.

 

5)Белым пухам засыпала ўсё наваколле

 

6)За добрую працу мяне пахвалілі

 

 

Заданне 9.Запішыце літаратуразнаўчы тэрмін. (Максімальная колькасць балаў – 6)

1.Трохскладовая стапа з націскам на першым складзе; вершаваны памер з такіх стоп - _____________________________________________________

  1. Невялікі лірычны верш напеўнага характару пра каханне - __________________________________________________________

3.Род літаратуры, у якім жыццё паказваецца галоўным чынам праз дзеянне, дыялог, праз узаемаадносіны паміж персанажамі - ____________

_______________________________________________________________

  1. Форма лірычнага верша з 14 радкоў, у якім радкі звычайна рыфмуюцца ў пэўным парадку - _______________________________________________
  2. Мастацкі троп, заснаваны на замене множнага ліку адзіночным ці часткі цэлым ________________________________________________________
  3. Вандроўны лялечны тэатр на Беларусі -__________________________

 

Заданне  10. Запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 3,5; 0,25 б. за правільны адказ)

Назва твора

Аўтар

Галоўныя героі, лірычны герой

Жанр

 

 

Сцяпан,Вера, Ніна, маці

 

 

 

Гледчык, Карпенка

 

“Паром на бурнай рацэ”

 

(прозвішчы)

Апавяданне

Слуцкія ткачыхі”

 

Слуцкія ткачыхі

 

 

 

Мульцік, Ганна, Гастрыт

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адказы на заданні

 

8 клас

 

Усяго: 44,5 балаў ( памылка - 0,1 б.)

 

Заданне 1. Колькі зычных гукаў у словахікожнага слупка? Запішыце словамі адпаведную лічбу. (Максімальная колькасць балаў – 4; 1б. за кожны правільна напісаны лічэбнік)

Мяккіх

дзевяць

Санорных

восем

Глухіх

шэсць

Шыпячых

пяць

З’явіцца -3

Восень – 2

Касьба -1

Возчык -2

Схема – 1

Здароўе – 3

Снег -2

Купаешся -0

Сцвярджае -4

Матуля – 2

Лічба –0

Рыжскі -0

Рэдакцыя - 1

Ёд -1

Садаводства -3

Праязджаючы -3

 

Заданне 2. Выпішыце словы, марфемная будова якіх адпавядае схеме “прыстаўка + корань + суфікс + канчатак + постфікс”. (Максімальная колькасць балаў – 3.)

          Скончыліся, звяртаўся, прахапілася.

 

Заданне 3. Падбярыце да рускіх выразаў аднаслоўныя беларускія адпаведнікі.

(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за кожнае правільнае слова)

Ворота во двор или со двора в огород, поле – весніцы

Древний обряд поминания умерших, день этого поминания – дзяды

Летучая мышь – кажан

Парное молоко – сырадой

Молодой месяц – маладзік

Носовой  платок - насоўка

Напиток из березового сока – бярозавік

Складной карманный ножик – сцізорык

Коллективная помощь, работа сообща – талака

Подсолнечное масло – алей

 

Заданне 4. У кожным радзе слоў вызначце “лішняе”  з пункту гледжання марфалогіі. Адказ абгрунтуйце.

(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за  правільна адзначанае слова, 0,5 за тлумачэнне).

а) Бярэзнік – зборны назоўнік, астатнія рэчыўныя

б) найпрыгажэйшы– мае найвышэйшую ступень параўнання, а астатнія вышэйшую

в) сотня – назоўнік, а астатнія лічэбнікі

г) пасівелы– дзеепрыметнік незалежнага стану, астатнія - залежнага

д) бо– падпарадкавальны злучнік сярод злучальных

е) каб- злучнік, астатнія часціцы

 

 

Заданне 5. Растлумачце значэнне наступных фразеалагізмаў. Адказ запішыце (Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за  кожнае правільнае значэнне )

1.З’ехаць на мыла –схуднець

2.У свінныя галасы –позна

3.Як піць даць – абавязкова, бясспрэчна

4.Як назаўтра трэба –марудна, павольна, не спяшаючыся

5.Хто ў лес хто па дровы –нядружна, нязладжана, уразброд

6.На галаве хадзіць –дурэць, сваволіць

7.Табаку важыць – драмаць

8.Разводзіць сырасць –плакаць

9.Драць (задзіраць) нос –важнічаць, зазнавацца, фанабэрыцца

    10.Рассыпаць дробным макам –дагаджаць, паддобрывацца

 

Заданне 6. Да запазычаных слоў падбярыце сінонімы – беларускія словы.(Максімальная колькасць балаў – 5; 0,5б. за  кожнае слова.)

  1. Пісаць мемуары –пісаць успаміны
  2. Багатая флора –багатая расліннасць
  3. У якасці эталона –у якасці ўзору
  4. Разгарнулася дыскусія –разгарнулася спрэчка
  5. Нязначны дэфект маўлення – нязначны недахоп маўлення
  6. Прыгожы пейзаж –прыгожы краявід
  7. Вясёлы канферансье –вясёлы вядучы
  8. Доўгачаканы суверэнітэт –доўгачаканая незалежнасць
  9. Падрыхтаваць прэзент -падрыхтаваць падарунак
  10. Вакантнае месца – свабоднае месца

 

Заданне 7. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні і ўжыванні дзеепрыслоўяў. Запішыце выпраўленыя сказы. (Максімальная колькасць балаў – 5)

1.Косячы, бацька знайшоў  птушынае гняздо.

  1. Бачачы, што мачыха не жне, Ганна таксама разагнулася.
  2. Дождж ліў як з вядра, і, калі япадыходзіў да хаты, на мне не было сухой ніткі.
  3. Калі Максім жыў у пушчы, яму хацелася паехаць вывучаць лес.
  4. Калі я вяртаўся да вёскі, ужо змяркалася.

 

Заданне 8. Вызначце тып сказа.(Максімальная колькасць балаў – 3)

   Сказ

Тып сказа

Узор. Пахне сырадоем.

Аднасастаўны безасабовы

1)Добрага чалавека не перахваліш.

Аднасастаўны абагульнена-асабовы

2)Малады, неакрэплы лядок.

Аднасастаўны назыўны

3)Васількоў і руты-мяты прынясу табе сюды.

Аднасастаўны пэўна-асабовы

4)Веды, вы мае крылы.

Двухсастаўны

5)Белым пухам засыпала ўсё наваколле

Аднасастаўны безасабовы

6)За добрую працу мяне пахвалілі

Аднасастаўны няпэўна-асабовы

 

Заданне 9.Запішыце літаратуразнаўчы тэрмін. (Максімальная колькасць балаў – 6)

1.Трохскладовая стапа з націскам на першым складзе; вершаваны памер з такіх стоп - дактыль

  1. Невялікі лірычны верш напеўнага характару пра каханне - раманс

3.Род літаратуры, у якім жыццё паказваецца галоўным чынам праз дзеянне, дыялог, праз узаемаадносіны паміж персанажамі - драма

  1. Форма лірычнага верша з 14 радкоў, у якім радкі звычайна рыфмуюцца ў пэўным парадку - санет
  2. Мастацкі троп, заснаваны на замене множнага ліку адзіночным ці часткі цэлым - сінекдаха
  3. Вандроўны лялечны тэатр на Беларусі -батлейка

 

Заданне  10. Запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 3,5; 0,25 б. за правільны адказ)

Назва твора

Аўтар

Галоўныя героі, лірычны герой

Жанр

“Дзяльба кабанчыка”

Віктар Карамазаў

Сцяпан,Вера, Ніна, маці

Апавяданне

“Жураўліны крык”

Васіль Быкаў

Гледчык, Карпенка

Аповесць

“Паром на бурнай рацэ”

Уладзімір Караткевіч

Пора-Леановіч, Гораў

Апавяданне

Слуцкія ткачыхі”

Максім Багдановіч

Слуцкія ткачыхі

Верш

“Вечар”

Аляксей Дудараў

Мульцік, Ганна, Гастрыт

Драма