Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

В помощь учащимся

Папрацуй, новыя веды спатрэбяцца праз некаторы час.

Эрудыт

  1. Закончыце прыказкі

Адно вока бачыць далёка…

Дзе маці нарадзіла…

З кім павядзешся…

Любіш катацца…

Хто многа гаворыць…

Слова не верабей…

Чалавек без ведаў…

За двума зайцамі пагонішся…

  1. Назавіце як мага больш беларускіх слоў, якімі можна перакласці рускія словы грустный, спросить, мрачно, кроме.

Пятае “лішняе”

  1. Бяжыць, ідзець, любіць, робіць, глядзіць.
  2. Выйшаў, скончыў, прыгадаў, вупісаў, высыпаў.
  3. Сянні, сённі, сёння, сяні, сёня.
  4. Дуп, суп, грап, крап, хлеп.

Карэктар

Дзяўчынкі співалі вісёлую песенку.

У раке ваділісь ракі.

Дзедуля аччыніў дзверы.

Міша звярнуўся с прозьбай.

Вучні сустрэлісь з гіёлагам.

 

Хто ўжывальны?

Усе пералічаныя ніжэй словы абазначаюць адно і тое ж. Аднак яны, акрамя аднаго агульнаўжывальнага, бытуюць у мясцовых гаворках. Назавіце агульнаўжывальнае слова

 

Весяліха, весялуха, вясёлка, градавіца, дажджанка, дуга, кісяліха, мецялуха, радавіца, смок, тэнза.

Кабан, певень, пявун, пятух.

Паціпнік, пруцце, хвораст, хлуз, хмыз, хмызнік, хмызняк.

 

Эрудыт

Прачытайце дыялектныя словы, якія абазначаюць адно і тое ж паняцце, і падбярыце адпаведнікі да іх з беларускай літаратурнай мовы.

 

Пакот, паталок, пацёс, повал, полак, сталяванне, столя, суфіт.

Акволець, занемагчы, падупасці, прыбіцца.

Абвіхнуць, абдуць, абмішуліць, абцыганіць, атуманіць, аб’ягорыць.

 

 

 

 

Пабудзем следчымі

Для чаго ўжываюцца прадметы, якія ў беларускіх гаворках абазначаюцца пададзенымі ніжэй словамі?

Брэдзень, волак, жак, кломля, крыга, лапташ, сетка, старожня, таптуха, топень, трыгубіца.

Абшыванка, баркас, доўбленка, душагубка, маторка, пласкадонка, чайка.

 

Карэктар

Знайдзіце ў кожным сказе памылку, звязаную з дыялектнымі асаблівасцямі вымаўлення.

Мікола спяшаўса дадому.

Юля  вупіла чаю.

Была ранняя вісна.

Дзяўчынка апранула квяцістую кохту.

Мы ўвайшлі ў транвай.

 

Лінгвістычныя задачы

Ансамбль з двух выканаўцаў называецца дуэтам. А як называецца ансамбль, у якім музыкантаў трое? Чацвёра? Пяцёра? Шасцёра?

 

Як называецца два творы аднаго аўтара, аб’яднаныя агульнай задумай і пераемнасцю сюжэта? Тры творы? Чатыры? Пяць?

 

Пабудзем следчымі

Назавіце прафесію, аб якой ідзе гаворка ў тэкстах.

А) Ён працаваў плённа. У кожным нумары змяшчаліся яго то нарыс, то фельетон, то праблемны артыкул, то рэпартаж. А сёння рэдактар даў заданне напісаць рэцэнзію на прэм’еру абласнога тэатра.

Б) Хлопец упэўнена трымаў руль гэтай складанай самаходнай машыны, планкі матавіла якой хапалі сцябліны, і тыя, падрэзаныя, валіліся, каб трапіць пад барабан. Яму прыемна было назіраць праз акенца ў бункеры, як туды няспынным струменем сыпалася залатое зерне.

 

Назавіце ўстановы, у якіх ужываюць прыведзеныя ніжэй словы.

А) рэгістратура, пацыент, тэрапеўт, стаматалогія, кардыяграма;

Б) абанемент, каталог, стэлаж, фармуляр;

В) жанглёр, клоўн, дрэсіроўшчык, фокус, акрабат;

Г) пасылка, адрас, канверт, марка, штэмпель;

Д) білет, рэйс, пасадка, рэгістрацыя, вылет

 

 

 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.