Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Материалы для самостоятельного изучения учащимися

Заданні спатрэбяцца вучням для праверкі сваіх ведаў

 Праца з тэкстам

1) Лічыцца, што зязюлі – кепскія маці. Гнездаў сваіх не маюць, яйкі нясуць проста на зямлі, пасля ў дзюбе ці ў лапках пераносяць у чужыя гнёзды. Галоўнае, каб па форме і па колеры падкінутыя яйкі не дужа адрозніваліся ад астатніх.

Падкідыш на свет з’яўляецца першым і за 3-4 дні па чарзе выкідвае з гнязда астатнія яйкі.

Вучоныя зна..шлі апра..дан..е маці-з..зюлі. Аказваец..а, падкідвае свае яйкі ў чужыя гнёзды таму, што ў адрозненне ад іншых птушак яна есць так званых в..ласатых вусеняў матылькоў, якія лічацца ядавітымі. Інстынкт па..казвае зязюлі: калі  сама імі буд..е карміць сваё дзіця – толькі нашкодзіць яго здароў..ю. Так зязюля ратуе сваіх птушанят!

  1. Вызначце стыль тэксту
  2. Дайце загаловак
  3. Каму адрасаваны тэкст?
  4. Запішыце апошні абзац, устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце найбольш важны па сэнсе сказ.

 

2)Над Нёманам – тры векавыя дубы. На дубе буслянка. Бусел там стаіць нерухомы, як помнічак. Бусляняты амаль зусім дарослыя. Толькі зблізку адрозніш іх ад бацькоў.

Нечакана бусляняты ўзняліся ў неба і з’явіліся на блакіце. Маладых можна было пазнаць па дзюбах, па нагах – яшчэ не чырвоных. Па тым, як яны, пакружыўшыся для размінкі над родным дубам, пачалі садзіцца на гняздо. Павіселі над ім, перабіраючы цыбамі, няўдала цэлячыся імі, каб хаця ж не міма.

А потым прыляцеў надубны гаспадар. Чырвананосы, чырвананогі, з жабай у дзюбе. На гняздо ён сеў упэўнена, адразу. Пачулася нецярплівае, пястотнае сіпенне буслянят.

  1. Загаловак
  2. Вызначце мэту тэксту
  3. У якім стылі напісаны тэкст? Яго прыметы
  4. З чым параўноўвае бусла пісьменнік? Чаму?
  5. Як аўтар апісвае маладых буслоў?
  6. Як называе пісьменнік старога бусла і чаму?
  7. Перакажыце змест апавядання, прыдумаўшы працяг да яго.

                    

 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.