Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Разработки уроков, мероприятий, публикации

Парадак правядзення кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі педагагічных работнікаў на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст»

         Кваліфікацыйны экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

         Мэтай правядзення кваліфікацыйнага экзамену з'яўляецца незалежная экспертная ацэнка навукова-тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі прэтэндэнтаў. Кваліфікацыйны экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» накіраваны на ацэнку ўзроўню прафесійнай дзейнасці педагагічнага работніка.Прэтэндэнт на кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст» павінен валодаць наступнымі прафесійнымі кампетэнцыямі:

  1. Асобасныя кампетэнцыі.
  2. Прадметна-метадычныя кампетэнцыі.
  3. Дыдактыка-камунікатыўныя кампетэнцыі.
  4. Рэфлексіўна-аналітычныя кампетэнцыі.
  5. Метадычныя кампетэнцыі

Абавязковымі ўмовамі допуску педагагічнага работніка да атэстацыі ў працэсе прысваення кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» з'яўляюцца адпаведнасць атрыманай адукацыі кваліфікацыйным патрабаванням; наяўнасць стажу працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі; засваенне зместу адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, у дадзеным выпадку неабходны дакумент устаноўленага ўзору, які пацвярджае праходжанне павышэння кваліфікацыі.

Для педагагічных работнікаў, якія прэтэндуюць на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», акрамя вышэйпералічаных абавязковых умоў допуску да атэстацыі, прад'яўляюцца дадатковыя, а менавіта: наяўнасць аўтарскай методыкі выкладання вучэбнага прадмета або асабістага вопыту, які абагульнены і выкарыстоўваецца іншымі настаўнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі; публікацыі ў навукова-метадычных і іншых выданнях аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых і інфармацыйных тэхналогій, выкарыстання эфектыўных формаў, метадаў і сродкаў навучання.

Склад кваліфікацыйных камісій для правядзення кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ствараецца да 1 снежня тэрмінам на адзін год і зацвярджаецца загадам рэктара акадэміі. Графік правядзення кваліфікацыйных экзаменаў зацвярджаецца загадам рэктара Акадэміі, даводзіцца да ведама зацікаўленых і размяшчаецца на афіцыйным сайце акадэміі.

Парадак правядзення кваліфікацыйнага экзамену

 Для здачы кваліфікацыйнага экзамену з ліку экзаменуемых фармуюцца, як правіла, групы напаўняльнасцю 10-12 чалавек. Кваліфікацыйны экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца на працягу аднаго дня. Прыбыццё на кваліфікацыйны экзамен у Акадэмію ажыццяўляецца па персанальным  запрашэнні.

Загадам рэктара акадэміі сцвярджаецца колькасны i персанальны склад кваліфікацыйнай камісіі. Перад пачаткам кваліфікацыйнага экзамену праводзіцца электронная рэгістрацыя яго ўдзельнікаў. На кваліфікацыйным экзамене педагагічнаму работніку выдаюцца экзаменацыйныя лісты са штампам акадэміі. Вынікі кваліфікацыйнага экзамену фіксуюцца ў экзаменацыйнай ведамасці ацэнкамі: «здаў (а)", "не здаў (а)». Па выніках здачы кваліфікацыйнага экзамену экзаменуемага выдаецца выпiска з пратакола пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі адпаведнага ўзору за подпісам рэктара акадэміі і сакратара кваліфікацыйнай камісіі.  Выдача педагагічнаму работніку выпіскі з пратаколу пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі аб здачы кваліфікацыйнага экзамену фіксуецца ў ведамасці. Экзаменацыйныя матэрыялы ўключаюць у сябе: апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці (папяровы варыянт), пратакол аб здачы кваліфікацыйнага іспыту (арыгінал), ацэначныя лісты камісіі (арыгінал), экзаменацыйная ведамасць (копія), справаздача аб выкананай вучэбнай нагрузцы камісіі па прыёме кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» (копія), ведамасць на выдачу выпіскі з пратаколу пасяджэння камісіі па прыёме кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» (копія), накіравання на здачу кваліфікацыйнага іспыту (арыгінал), канверт з працамі слухачоў (2 пісьмовыя заданні).

Працэдура і змест кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст»

На кваліфікацыйны экзамен прэтэндэнт на кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст» прадстаўляе рэзюмэ і вопыт уласнай педагагічнай дзейнасці (аўтарскую методыку) на папяровым і электронным носьбітах па ўстаноўленай форме. Электронная версія дадзеных матэрыялаў прадстаўляецца ў акадэмію загадзя - не пазней за 7 (сем) дзён да пачатку кваліфікацыйнага экзамену на электронны адрас: atestacia@academy.edu.by. Камісія прапануе атэстуемаму распрацаваць мадэль майстар-класа для працы ў сістэме дадатковай адукацыі дарослых з паказаным кантынгентам слухачоў (метадычнае аб'яднанне педагогаў або кіраўнікоў сістэмы адукацыі, школа маладога настаўніка ці ўдасканалення прафесійнага майстэрства, настаўнікі розных кваліфікацыйных катэгорый і інш.). У дадзенай мадэлі павінны знайсці адлюстраванне асноўныя палажэнні педагагічнага досведу (аўтарскай методыкі) прэтэндэнта на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст». Падчас сумоўя прэтэндэнт на кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст» вусна абараняе вопыт уласнай педагагічнай дзейнасці (аўтарскую методыку) на аснове распрацаванай падчас пісьмовай часткі кваліфікацыйнага экзамену мадэлі майстар-класа. Ацэнка рэзюмэ і вопыту педагагічнай дзейнасці (аўтарскай методыкі) ажыццяўляецца кваліфікацыйнай камісіяй у адпаведнасці з крытэрамі і паказчыкамі. Для паспяховага праходжання кваліфікацыйнага экзамену на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» экзаменуемага неабходна набраць не менш 37,5 (трыццаці сямі і пяці дзясятых) балаў.

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Разработки уроков, мероприятий, публикации