Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Разработки уроков, мероприятий, публикации

Сёння, каб быць паспяховым, вучань, акрамя пэўных ведаў, уменняў і навыкаў, павінен авалодаць уменнем самастойна аналізаваць, кантраляваць, ацэньваць сваю дзейнасць. І гэтаму, у першую чаргу, дапамагае рэфлексія.

Такім чынам, сёння мы пагаворым пра рэфлексію як фактар павышэння якасці адукацыйнага працэсу

Слова рэфлексія паходзіць ад лац. слова - зварот назад.

Слоўнік замежных слоў вызначае рэфлексію як самапазнанне. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы - як самааналіз.

У сучаснай педагогіцы пад рэфлексіяй разумеюць самааналіз дзейнасці і яе вынікаў.

Рэфлексія з’яўляецца паўнавартасным кампанентам працэсу мэтавызначэння, таму што пастаноўка вучнем мэты вучэбнай дзейнасці прадугледжвае наступнае  асэнсаванне вынікаў і спосабаў яе дасягнення.

Важна, каб рэфлексія датычылася як мінімум трох бакоў дзейнасці вучня: практычнай, якая ўключае ў сабе адказы на пытанні што зроблена? Што з’яўляецца галоўным вынікам?

тэхналагічнай: якім спосабам дасягнуты вынік? Якія этапы на шляху дасягнення пройдзены?

светапогляднае асэнсаванне – для чаго я гэта раблю?

Рэфлексія можа ажыццяўляцца не толькі ў канцы ўрока, як гэта прынята лічыць, але і на любым яго этапе.

Пры выбары рэфлексіі неабходна ўлічваць мэту ўрока, змест вучэбнага матэрыялу, спосабы і метады навучання, узроставыя і псіхалагічныя асаблівасці вучняў.

Формы  рэфлексіі:

Вербальныя формы:

  • вуснае абмеркаванне;
  • апавяданне;
  • выказванне змяненняў, якія адбыліся;
  • апытванне.

Невербальныя формы:

  • сачыненне;
  • пісьмовае анкетаванне;
  • графічнае або малюнкавыя выявы змяненняў, якія адбыліся.

Класіфікацыя рэфлексіі:

1) па змесце:

  • вусная;
  • пісьмовая.

2) па форме дзейнасці:

  • індывідуальная;
  • групавая;
  • калектыўная.

3) па спосабе правядзення:

  • анкетаванне;
  • апытанне;
  • малюнак і г.д.

Зыходзячы з іх функцый, адрозніваюць тры віды рэфлексіі:

  1. Рэфлексія эмацыянальнага стану і настрою.
  2. Рэфлексія дзейнасці на ўроку.
  3. Рэфлексія зместу вучэбнага матэрыялу.

Рэфлексія настрою і эмацыянальнага стану праводзіцца ў пачатку і ў канцы ўрока для ўсталявання эмацыянальнага кантакту.

Прыёмы:

   «Смайлікі»

 Выкарыстанне розных малюнкаў

«Сонейка і хмарка»

Эмацыйна-мастацкае афармленне, адзнака свайго эмацыйнага стану

«Святлафор»

Краявід”

«Астравы»

«Адным словам»

«Ланцужок пажаданняў»

Рэфлексія зместу вучэбнага матэрыялу – гэта выяўленне ўзроўню ўсведамлення зместу вывучанага матэрыялу.

Прыёмы:

«Няскончаны сказ»

«Сінквейн»

«Шэсць капелюшоў мыслення»

«Сцвярджэнне»

«Разбярыцеся слова па літарах»( алітэрацыя)

«Анкета»

«Цягнік»

«Чароўны мяшэчак»

«Рэфлексіўная картка»

  «Табліца фіксацыі»

«Кошык ідэй»

«А што, калі ...?»

«Пісьмовае інтэрв'ю»

«Чамадан, мясарубка, кошык»

Прыём «Кластар»

«Тры М»

«Эсэ»

Сёння мы спынім увагу менавіта на рэфлексіі дзейнасці вучняў, якая дазваляе асэнсаваць спосабы і прыёмы сваёй працы з навучальным матэрыялам (пры праверцы дамашняга задання, абароне праектаў, у канцы ўрока).

Прыёмы:

«Ліст самакантролю»

Дрэва поспеху”

"Лесвіца поспеху"

«Аргументацыя свайго адказу»

«Выбар»

«Ацані сябе на ўроку»

«Метад пяці пальцаў»

«Фразеалагізмы» або «Прыказка»

«Фраза для суседа па парце»

«SMS»

  «Басейн»

"Дзякуй ..."

"Плюс - мінус - цікава"

"Слон"

«Пантаміма»

«Мішэнь»

         Рэфлексія становіцца абавязковай умовай усяго працэсу пастаноўкі мэты як з боку настаўніка, так і з боку вучня. Яна дазваляе не толькі настаўніку атрымаць уяўленне пра тое, як і наколькі пастаўленая ім мэта прынятая і зразумелая вучнем, але і самому вучню ўсвядомлена арганізоўваць і рэгуляваць  сваю дзейнасць.

Рэфлексія, у сваю чаргу, садзейнічае павышэнню якасці адукацыйнага працэсу.

Ад рэфлексіі – да якаснай адукацыі!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Разработки уроков, мероприятий, публикации