Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Разработки уроков, мероприятий, публикации

Схема складання рэзюмэ

  1. Фота (партрэтны фотаздымак).
  2. Прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада, які выкладаецца прадмет, педагагічны стаж, кантактныя тэлефоны, e-mail.
  3. Вопыт работы (на выбар экзаменуемага):

Перыяд працы

Месца працы, пасада

Прафесійны вопыт і набытыя навыкі

 

 

 

 

  1. Паслядыпломнае прафесійнае навучанне, атрыманыя сертыфікаты, пасведчанні (на выбар атэстуемага).
  2. Тэма педагагічнага вопыту (аўтарскай методыкі).
  3. Кім і калі быў абагульнены вопыт (аўтарам, намеснікам дырэктара ўстановы адукацыі, метадыстам Р(Г)ВМК, ІРА, АПА) і ў якім выглядзе (асобнае апісанне вопыту, апісанне вопыту нароўні з вопытам іншых настаўнікаў дадзенага прадмета, апісанне дадзенага вопыту разам з вопытам настаўнікаў іншых прадметаў і інш.).
  4. Спіс публікацый (на выбар атэстуемага) у навукова-метадычных і іншых выданнях аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых і інфармацыйных тэхналогій, выкарыстанне эфектыўных форм, метадаў і сродкаў навучання і інш. (дапускаюцца скарачэнні, абагульненні некалькіх публікацый адзінай назвай). На экзамен прадстаўляюцца арыгіналы выданняў або ксеракопіі артыкулаў (калі артыкулы ў кнігах, зборніках, часопісах, неабходная ксеракопія зместу). Публікацыі паказваюцца за апошнія тры гады.

Назва публікацыі

Назва выдавецтва, газеты, часопіса, установы адукацыі

Год публікацыі

 

 

 

 

  1. Вопыт кіраўніцтва метадычным фарміраваннем, суправаджэнне прафесійнага росту педагогаў (за апошнія пяць гадоў). Пацвярджаецца ксеракопіямі загадаў.
  2. Вопыт правядзення заняткаў з педагогамі па актуальных праблемах адукацыйнай практыкі, распаўсюджвання эфектыўных тэхналогій, методык, прыёмаў, сродкаў навучання (установа адукацыі – раён – вобласць – рэспубліка). Вопыт працы пацвярджаецца праграмамі мерапрыемстваў, ксеракопіямі раскладаў курсаў павышэння кваліфікацыі (за апошнія тры гады).

Установа адукацыі

Форма і тэма выступлення

Дата правядзення

 

 

 

 

  1. Удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаўНастаўнік года Рэспублікі Беларусь, Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт (год, узровень конкурсу, вынік)

 

 

 

 

 

 

 

 

Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі прадстаўленага рэзюмэ на кваліфікацыйным экзамене пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст"

7

Узровень прад'яўлення публікацый

Публікацыі метадычнага характару (не менш за 3) на ўзроўні раёна і ўстановы адукацыі (школьныя (гімназічныя, ліцэйскія), раённыя метадычныя веснікі і г. д.) за апошнія тры гады

1

Публікацыі метадычнага характару (не менш за 3) на ўзроўні вобласці (часопісы, газеты, зборнікі канферэнцый, педагагічных чытанняў, метадычныя рэкамендацыі ІРА) за апошнія тры гады

2

Публікацыі метадычнага характару (не менш за 3) на ўзроўні рэспублікі (прадметныя часопісы, газеты, зборнікі канферэнцый, педагагічных чытанняў і г. д.) за апошнія тры гады

3

Публікацыі асобных выданняў педагагічнай і метадычнай накіраванасці ў рэспубліканскіх выдавецтвах за апошнія тры гады

4

8

Метадычнае суправаджэнне росту прафесійнага майстэрства педагогаў

Кіраўніцтва школьным метадычным фарміраваннем (творчая група, метадычнае аб'яднанне, школа прафесійнага майстэрства і г.д.). Падрыхтоўка педагогаў да ўдзелу ў конкурсе прафесійнага майстэрства на ўзроўні ўстановы адукацыі (за апошнія пяць гадоў)

1

Кіраўніцтва раённым метадычным фарміраваннем (творчая група, метадычнае аб'яднанне, школа прафесійнага майстэрства і г.д.). Падрыхтоўка педагогаў да ўдзелу ў конкурсе прафесійнага майстэрства на ўзроўні раёна (за апошнія пяць гадоў)

2

Праца ў абласной творчай групе па вучэбным прадмеце (прадстаўленне прадукту), клубе удзельнікаў конкурсу. Падрыхтоўка педагогаў да ўдзелу ў конкурсе прафесійнага майстэрства на ўзроўні вобласці (г. Мінска) (за апошнія пяць гадоў)

3

Праца ў рэспубліканскай творчай групе па вучэбным прадмеце, клубе удзельнікаў конкурсу. Падрыхтоўка педагогаў да ўдзелу ў конкурсе прафесійнага майстэрства на ўзроўні рэспублікі (за апошнія пяць гадоў)

4

9

Удзел у працы сістэмы дадатковай адукацыі дарослых

Эпізадычная метадычная праца на ўзроўні раёна (правядзенне адкрытых урокаў, удзел у семінарах і г. д.)

1

Сістэмная праца (не менш за 5 мерапрыемстваў за апошнія 3 гады) на ўзроўні раёна, эпізадычная работа на ўзроўні вобласці (г. Мінска)

2

Сістэмная праца (не менш за 5 мерапрыемстваў за апошнія 3 гады) на ўзроўні вобласці, эпізадычная праца на ўзроўні рэспублікі

3

Сістэмная праца (не менш за 5 мерапрыемстваў за апошнія 3 гады) на ўзроўні рэспублікі, эпізадычная праца на міжнародным узроўні

4

10

Удзел у конкурсах педагагічнай накіраванасці

Удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь" на ўзроўні ўстановы адукацыі

1

Перамогі і прызавыя месцы ў конкурсе прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь" на ўзроўні раёна

2

Перамогі і прызавыя месцы на конкурсе прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь" на ўзроўні вобласці (г. Мінска)

3

Удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь" на ўзроўні рэспублікі. Перамогі і прызавыя месцы на рэспубліканскім конкурсе «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» (дыплом I, II, III ступені)

4

 

 

 

 

 

 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Разработки уроков, мероприятий, публикации