Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Задания для подготовки к олимпиаде

Комплексная работа

9 клас

 

  1. Вызначце “чацвёртае лішняе” слова паводле фанетычнай асаблівасці і абгрунтуйце свой выбар.
    • дарога, пабудова, камбайн, трывога;
    • гаспадар, чытач, падзяка, лячыць;
    • падцягнуць, аб’ехаць, сцежка, просьба;
    • вясёлы, медальён, ёмісты, куп’ё.
  2. Знайдзіце сярод пералічаных слоў запазычаныя. Вызначце, з якой мовы запазычана слова, і ўкажыце прымету запазычання. Адказ аформіце ў табліцы.

 

Бюро, дождж, гальштук, маёнтак, спінінг, сын, этыка, журавель, радыус, знічка.

Запазычанае слова

Прымета запазычання

Мова

 

  1. Запішыце па-беларуску наступныя спалучэнні слоў.

 

заправлять брюки в сапоги

 

заправлять оглобли

 

 

заправлять автомобиль

 

 

заправлять сметаной борщ

 

заправлять в играх

 

 

 

  1. Размяркуйце словы па лексіка-семантычнах групах. Укажыце прымету, што лягла ў аснову групоўкі.

Гарнушак, бравэрка, штыкетнік, міска, камы, андарак, жардзянік, адрына, жур, вазоўня, гляк, світка, бабка, клуня, частакол.

Словы

Прымета

 

  1. Замяніце прапанаваныя спалучэнні назоўнік + назоўнік спалучэннямі прыметнік + назоўнік. Запішыце словазлучэнні.

Бярлог мядзведзя;  паліто сястры;  шаль з пуху;  жаль без канца;  кветкі з саду;  кніга Валодзі;  выступленне старшыні;  сукенка дачкі; трэлі салаўя; боль у зубах.

  1. Вызначце часцінамоўную прыналежнасць і сінтаксічную функцыю выдзеленых слоў у сказах.
  2. І здаецца зноўку – еду я праведаць родных, блізкіх, дарагіх.
  3. “Што пасееш, тое пажнеш” – мудрая прыказка.
  4. Давай, паехалі!” – скамандаваў Антось.
  5. Насустрач сыну выбегла ўсхваляваная маці.
  6. Некалькі дзён прайшло пасля паездкі ў Вільню.

 

Слова

Часціна мовы

Сінтаксічная функцыя

 

  1. Выпішыце са сказаў граматычную аснову, вызначце від сказа паводле будовы. Аформіце табліцу .
    1. Цяпер саматканыя палотны робяць рэдка, але робяць.
    2. Трэба быць памяркоўным у дачыненні да поглядаў іншых людзей.
    3. Ветракі ў нас досыць рэдкая рэч.
    4. А назаўтра два лісты.
    5. Аднымі рукамі нямнога зробіш.

 

№ сказа

Дзейнік

Выказнік

Від сказа паводле будовы

 

  1. Адкажыце на пытанні.

Якое слова атрымаецца? –

  • калі да прыстаўкі слова непакора далучыць прыстаўку слова анямелы,       корань слова прабачыць, суфікс слова задумлівы, суфікс слова хітрасць, канчатак слова дзень.
  • калі да прыстаўкі слова адразу далучыць прыстаўку слова посцілка,
  • корань слова мсцівец, суфікс слова настолькі, суфікс слова дзверцы, постфікс слова спадзявацца.
  • калі да прыстаўкі слова выносісты далучыць корань слова водсвет, суфікс слова скрэбла, суфікс слова аплецены, канчатак слова шахматны.

 

  1. Якому літаратуразнаўчаму тэрміну адпавядае азначэнне?
    • Эпас, лірыка, драма – гэта.
    • Вобраз, што ўзнікае ў свядомасці чытача ў выніку знаёмства з лірычнай творчасцю паэта – гэта … .
    • Беларускі народны лялечны тэатр, вядомы з 16 стагоддзя –.
    • Гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць –… .

 

  1. Вызначце “трэцюю лішнюю” цытату. Адказ абгрунтуйце.

1) “Каб было магчыма спасцігнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара”.

2) “Маці ж яго нарадзіла ад чарадзейства ... таму і нялітасцівы ён на кровапраліццё”.

3) “Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай

      Якасцю воіна, і на вайсковых аглядах

      Ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы ...”    

 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Задания для подготовки к олимпиаде