Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Задания для подготовки к олимпиаде

ДАВЕДКІ

 

ІХ клас

 

Заданне 1.

Максімальная колькасць балаў – 4 (0,5 бала за правільна вызначанае слова і 0,5 бала за тлумачэнне).

 

1) камбайн; у слове ёсць мяккі гук [й], у астатніх словах мяккіх зычных няма;

2) падзяка; у слове няма зацвярдзелых зычных;

3) аб’ехаць; у слове няма асіміляцыі, у астатніх ёсць;

4) вясёлы, у слове літара ё абазначае адзін гук, у астатніх – 2.

 

Заданне 2.

Максімальная колькасць балаў – 6 (1 бал за правільна аформлены радок).

 

Запазычанае слова

Прымета запазычання

Мова

бюро

 спалучэнне бю

французская

гальштук

спалучэнне шт

нямецкая

маёнтак

спалучэнне ён

польская

спінінг

спалучэнне інг

англійская

этыка

пачатковы гук [э]

грэчаская

радыус

суфікс -ус

лацінская

 

Заданне 3.

Максімальная колькасць балаў 5.

 

заправлять брюки в сапоги

убіраць (засоўваць) штаны ў боты

заправлять оглобли

прыладжваць аглоблі

заправлять автомобиль

запраўляць аўтамабіль

заправлять сметаной борщ

забельваць боршч

заправлять в играх

верхаводзіць у гульнях

 

Заданне 4.

Максімальная колькасць балаў – 5 (1 бал за правільна аформлены радок).

 

Словы

Прымета

Гарнушак, міска, гляк

Назвы посуду

Бравэрка, андарак, світка

Назвы адзення

Штыкетнік, жардзянік, частакол

Назвы агароджы

Камы, жур, бабка

Назвы страў

Адрына, вазоўня, клуня

Назвы гаспадарчых пабудоў

 

Заданне 5.

Максімальная колькасць балаў – 5 (0,5 бала за правільна запісанае словазлучэнне).

 

Мядзведжы бярлог;

Валодзева кніга; 

сестрыно паліто; 

старшынёва выступленне; 

пуховы шаль; 

даччына сукенка;

бясконцы жаль;

салаўіныя трэлі;

садовыя кветкі;

зубны боль.

 

Заданне 6.

Максімальная колькасць балаў – 5 (1 бал за правільна аформлены радок).

Слова

Часціна мовы

Сінтаксічная функцыя

праведаць

дзеяслоў (інфінітыў)

акалічнасць

пасееш, пажнеш

дзеясловы

у складзе дзейніка

давай

часціца (формаўтваральная)

не з’яўляецца членам сказа

насустрач

прыназоўнік

у складзе акалічнасці

некалькі

займеннік

у складзе дзейніка

 

Заданне 7.

Максімальная колькасць балаў5 (1 бал за правільна аформлены радок).

№ сказа

Дзейнік

Выказнік

Від сказа паводле будовы

1

 ––––––––––––

робяць

аднасастаўны, няпэўна-асабовы

2

––––––––––––

трэба быць памяркоўным

аднасастаўны, безасабовы

3

ветракі

рэч

двухсастаўны

4

два лісты

выказнік апушчаны

двухсастаўны, няпоўны

5

––––––––––––

зробіш

аднасастаўны, абагульнена-асабовы

 

Заданне 8.

Максімальная колькасць балаў3.

  • неабачлівасць;
  • адпомсціцца;
  • высветлены.

Заданне 9.

Максімальная колькасць балаў4.

1) роды літаратуры;

2) лірычны герой;

3) батлейка;

  • гукапіс (асананс і алітэрацыя).

 

Заданне 10.

Максімальная колькасць балаў – 4 (1 бал за правільна выбраную цытату, 3 балы за абгрунтаванне).

Трэцяй лішняй цытатай з’яўляецца цытата №2, таму што апісвае Усяслава Чарадзея ў “Аповесці мінулых гадоў”, а цытаты №1 (“Пахвала Вітаўту”) і цытата №3 (“Песня пра зубра”) прысвечаны Вітаўту.

 

Заўвага. За кожную дапушчаную арфаграфічную памылку здымаецца 0,25 бала.

 

Усяго: 46 балаў

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Задания для подготовки к олимпиаде