Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Задания для подготовки к олимпиаде

Комплексная работа

10 клас

 

  1. З прапанаваных гукаў складзіце словы і запішыце іх арфаграфічны варыянт.
  • [т], [к], [а], [і], [п’], [ч], [ы], [п], [ш]
  • [н’], [а], [ц’], [п], [э], [г], [а]
  • [j], [а], [р], [с], [з’], [т], [э]
  • [л’], [і], [г], [р], [в], [а], [у], [н], [к’], [ц]

 

  1. Запішыце словы, раскрыўшы дужкі і згрупаваўшы паводле напісання.

(Віцэ)канцлер, (мала)вядомы, (агульна)адукацыйны, (грос)майстар, (вярні)дуб, (ніжэй)падпісаны, (добра)арганізаваны, (бліц)турнір, (пладова)ягадны, (сарві)галава, (экс)чэмпіён, (гоф)маршал, (абсалютна)празрысты, (дып)кур’ер, (паўночна)беларускі, (беспрацэнтна)выйгрышны.

разам

праз злучок

асобна

 

  1. Запішыце па-беларуску.

Клочок волос

 

Клочок шерсти

 

Клочок сена

 

Клочок земли

 

Клочок бумаги

 

Клочок ткани

 

 

  1. Вызначце “чацвёртае лішняе” слова з пункту гледжання словаўтварэння ці марфемнай будовы слова. Свой адказ абгрунтуйце.
    • грыбнік, настаўнік, дворнік, мельнік;
    • пазмятаць, пазваць, пазразаць, пазносіць;
    • каласіцца, апранацца, мыцца, вучыцца;
    • нагаварыцца, наслухацца, насмяяцца, наглядзецца.

 

 

  1. Запоўніце табліцу.

Беларускі варыянт

Рускі варыянт

Як паслаў, так і выспішся.

 

 

 

Рыбак рыбака видит издалека.

 

 

 

Утро вечера мудренее.

 

 

За дзедам шведам

 

 

 

Олух царя небесного

 

 

  1. Як расшыфраваць складаныя словы (кампозіты)?

          Рацыя, мапед, касмабачанне, тол, эсмінец, Бенілюкс.

 

  1. Укажыце від даданай часткі і сродак сувязі паміж часткамі сказа.

1) Якая птушка, такое і гняздзечка.

2) Юнак добра спраўляецца са сваімі абавязкамі, хоць работы – возам не павязеш.

3) Добра, што кончыўся дождж.

4) Лепей трошку зрабіць, чым багата нагаварыць.

5) Маладзец, Ігнат, што сказаў.

 

  1. Адкажыце на пытанні.
  2. У якой назве лічэбніка колькасць гукаў роўная колькасці лічбы?
  3. Якім чынам словы камень, локаць, цьма, капа звязаны з лічэбнікамі?
  4. Што абазначаюць словы жывеце, мыслеце, дабро, есць, людзі, глаголь, ферт, тверда? Ці маюць гэтыя словы адпаведнікі ў сучаснай мове?

 

  1. Якія беларускія паэты выявілі сваё творчае крэда, погляды на прызначэнне паэта і паэзіі ў прыведзеных цытатах? Назавіце творы.

1) Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,

Распетаю буду маліцца душой,

Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі

Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

 

2) Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,

Абрабіць яго трэба з цярпеннем.

 

3) Эх, скручу я дудку!

Такое зайграю,

Што ўсім будзе чутка

Ад краю да краю!

 

 

  1. Пазнайце літаратурных герояў па прыведзеных цытатах. Назавіце аўтара і твор.
  • “І па ўсіх гарадах разышлася слава пра яе мудрасць і добрыя здольнасці да навук, і красу цялесную, бо была яна прыгожая надта абліччам.”

 

  • “Яе твар – цуд прыгажосці, постаць высокая, велічная; адзенне з дарагіх дыяментаў і перлаў, жыве ў палацы, якога ты ніколі не бачыў.”
  • “Яе жаночая работа // І гэта вечная турбота // То каля печы, то на полі, // Сказаць, не зводзіцца ніколі. // Адно прыпыніш – там другое, // Глядзіш, як бачыш, набяжыць, // І ручак некалі злажыць – жыццё жаночае такое.”
  • “Каб як узор гэту жанчыну слаўную перад вачыма мелі, у добрых справах і ў любові да айчыны не толькі жанчыны, але і мужчыны прыклад бралі і ўсялякай працы і скарбаў для паспалітага дабра і для айчыны не шкадавалі.”
  • “Хараства такога ў свеце // не было, не будзе; // Аб ёй людзі гаварылі, // Як аб нейкім цудзе. // Як маліны, яе губкі, // А твар, як лілея, // Як дзве зоркі, яе вочы, // Гляне – свет яснее.”

 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Задания для подготовки к олимпиаде