Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Разработки уроков, мероприятий, публикации

Тэма: Зваротак, знакі прыпынку

Мэта: плануецца, што к заканчэнню ўрока вучні будуць ведаць:

-вызначэнне зваротка;

- пастаноўку знакаў прыпынку пры зваротках;

- выкарыстанне слоў ветлівасці пры зваротках;

- пра свята Каляды.

умець:

-знаходзіць у тэксце сказы са звароткамі;

- расстаўляць знакі прыпынку пры зваротках;

- перабудоўваць сказы ў сказы са звароткамі;

-ствараць уласныя тэксты са звароткамі.

Задачы асобаснага развіцця:

садзейнічаць развіццю маналагічнага і дыялагічнага маўлення, фарміраванню пазнавальных уменняў;

ствараць умовы для выхавання шаноўных адносін да культуры, традыцый нашага народа.

Ход урока

 1.

Настаўнік. Палічыце, колькі разоў да гасцей, да вас звярнуліся на пачатку ўрока?

Настаўнік заходзіць у клас.

Добры дзень у хату! Прывітанне, паважаныя госці, дарагія вучні. Я са Шчодрай іду, на ўвесь свет радасць нясу.

Хлопчыкі, добра будзем працаваць, адзавіцеся?

Дзяўчаткі, атрымаем самы вялікі бал, адклікнецеся.

А гэта што за госці? Толькі зачараваныя нейкія? Дзеткі, давайце скажам: “Госцейкі, прачніцеся”.

(вучні спяваюць, граюць)

Падлічылі, колькі разоў звярнуліся да ўсіх на пачатку ўрока. Паглядзіце на доску, расшыфруйце нашы малюнкі.

Тэма, мэта ўрока

Настаўнік

Наша мэта размяшчаецца на стале – гэта лялька. Гледзячы на яе, вы помніце, што зваротак – галоўнае слова на ўроку, усе заданні  пачынаюцца толькі са зваротку, зваротак – наша мэта.

Настаўнік. А зараз, мае дарагія вучні,  звернемся да свята.

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян.  Першы дзень калядаў звычайна прыходзіўся на 23-24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. На каляды "нараджалася новае сонца", час "паварочваўся на вясну". Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, каторая ператварыла яго ў ваўка. Але гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны.

Само слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага "календы", а таксама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

Замест звычайнай у нашыя часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які уносілі у хату ў першы дзень Каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год.

 

  1. Праверка дамашняга задання

Індывідуальныя заданні, заданні на дошцы, праверка дамашняга задання на пачатку ўрока.

1)Адна група працуе з лагічна-смыславымі гексамі.

2)Група дзяцей атрымала заданне-эксперымент. ( Зрабіце апытванне на вуліцы ў незнаёмых людзей, дома  -   у сваіх родных. Пры гэтым вы павінны звяртацца на беларускай мове, выкарыстоўваючы зваротак і ветлівыя словы.

  • Напрыклад: Добры дзень, дзядзечка (???????).
  • Як вы ставіцеся да беларускай мовы?
  • Што вы ведаеце пра калядныя святы?

 

Графічная работа

  1. “Калі ласка, сядайце, дзеці, за стол, бо бацька вас чакае на куццю”.
  2. “Ну, хопіць, гаспадынька, сядай, будзем пачынаць святочную вячэру”.
  3. “Дзяўчаткі, аддайце курам скарыначку з куцці”.
  4. “Мароз! Ідзі куццю есці”, - гаспадар крычыць.
  5. “Раней лічылася, хто выцягне з-пад абруса найбольшую сяніну, той пражыве найбольш гадоў. Цяпер давайце паварожым, хлопчыкі”.

(Вучні мяняюцца сшыткамі, правяраюць, эталон на дошцы)

 

 Калі ў вас усё правільна, на лісце самаацэнкі пастаўце 1 бал.

Настаўнік. Давайце правядзем размінку для вачэй. Каляды не абыходзіліся і без “калядавання” Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў розных жывёл (мядзведзь – увасабляў Велеса, каза, конь – сімвалы дастатку, багацця, бусел –удача, лад).

  1. Праца з тэкстам

(настаўнік чытае)

Каляды – свята вясёлае. Асаблівае месца ў святкаванні Каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Пад абрус на стол клалі сена. Яно нагадвала пра тое, што Ісус Хрыстос ляжаў у яслях з сенам. Галоўнай стравай  Калядаў была куцця (ячневая каша з дабаўленнем мёду, арэхаў, шкварак). Варылі яе незвычайна: ноччу жанчына ішла за зернем, а старэйшы мужчына – па ваду. Ваду і зерне нельга было чапаць да таго моманту, як будзе гатова печка. Нарыхтаваная такім чынам куцця павінна была надаваць усім здароўя, моцы, удачы. Пачынаў вячэру гаспадар, акрамя таго за стол запрашалася ўся сям’я, а таксама памерлыя  продкі. Рэшткі куцці падкідвалі пад столь, каб ячмень наступным годам урадзіў высокі. Пасля гэтага крупы скормлівалі хатнім птушкам. На асобнай талерачцы была і каша дзеда Зюзі, зімовага бога, каб улагодзіць яго, бо маразы ў перыяд Каляд былі самымі моцнымі за ўсю зіму.

  1. Дайце тэксту назву.
  2. З якой мэтай варылі куццю незвычайным спосабам?
  3. Запішы гэты сказ пабуджальным: Пад абрус на стол клалі сена.
  4. Змяні сказы так, каб у іх з’явіліся звароткі, расстаўце знакі прыпынку:

Жанчына ішла за зернем.

Мужчына набіраў вады.

Прыйдуць хутка Каляды.

Настаўнік. Адказы на слайдзе, праверце і пастаўце 4 балы за правільна зробленыя заданні.

  1. Хвілінка-адпачынка

Настаўнік. А зараз адпачнём.  Гаспадары давалі ў падзяку за калядаванне розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае, што наклікаць на сябе няміласць.

Вельмі распаўсюджанымі былі ў гэты час гульні “Арэхі”, “Ручаёк”.

Гульня “Арэхі”

Найбольш папулярнай гульнёй у калядныя вечары была “Арэхі”, або як яе яшчэ называлі “Цот ці лішка?”. Адзін з гульцоў браў жменю арэхаў і пытаўся ў другога, цотная ці няцотная колькасць арэхаў. Калі называўся правільны лік, то адгадаўшы атрымліваў гэтыя арэхі, калі – не, то абавязаны быў вярнуць сябру столькі арэхаў, колькі было ў руцэ.

( 2 групы гуляюць).

  1. Творчая лабараторыя

А зараз звяртаемся да творчай лабараторыі “Жыцце пражыць - не поле перайсці”

2 групы працуюць

  1. Матэматычная лабараторыя “Прыгатуем Куццю”

 

  1. Этнаграфічная лабараторыя “З беларускага куфра”

1 група

Куцця

Адна порцыя

1.     Ячневыя крупы – 50 гр.

2.     Вада – 100 гр.

3.     Цукар – 1 сталовая лыжка

4.     Соль – 0,5 чайнай лыжкі

5.     Алей – 1 сталовая лыжка

6.     Мандарын  – дзве долькі

 

Прыгатаваць на тры порцыі

 

1. Ячневыя крупы – …..       гр.

2. Вада –                  ……         гр.

3.Цукар –         ……        сталовая лыжкі

4.Соль –           ……       чайнай лыжкі

5.Алей –          ……        сталовая лыжка

6. мандарын –          ……       долек

 

 

 

 

Матэматычная лабараторыя “Прыгатуем Куццю”

 

Працуем камандай. Размяркуйце свае ролі. Адзін лічыць, другі запісвае, трэці адмярае, чацвёрты дабаўляе.

Прыгатуйце Куццю на 3 порцыі, падлічыўшы і запісаўшы новыя прапорцыі ў другі слупок.

 

Прэзентуйце свой рэцэпт, выкарыстоўваючы звароткі, пачынаючы наступнымі словамі:

  • “Паважаныя госці, вучні нашага класа, мы прадстаўляем рэцэпт Куцці.

…………. ,                          раскажыце пра прапорцыі на тры порцыі куцці.

(імя вучня, які выконваў гэта заданне)

………,           якія вы дабаўлялі інгрэдыенты?

(імя вучня)

 

  • Куцця атрымаецца смачнай. Дарагія госці, дзеці, паспрабуйце прыгатаваць, вам вельмі спадабаецца!!!

 

 

 

2 група

Працуйце камандай.

Размяркуйце кожную прыладу працы аднаму вучню.

Разгледзьце прылады працы. Знайдзіце кожнай прыладзе назву і тлумачэнне.

Зрабіце рэкламу кожнай прылады працы.

Пачынайце сваё выказванне звароткамі.

Прылада для гладжання, разгладжвання бялізны, адзення.

Прылада для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з завостранымі канцамі, патоўшчанай унізе. 

Дэталь у ткацкім станку, якая мае форму чоўна, з пражай для пракладвання ўточнай ніці. 

 Прылада для часання воўны, ільну.

 Прыстасаванне для разгладжвання, качання бялізны.

 Вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, спецыяльна прызначаны для выцірання твару, рук, цела ці пасуды. 

 

ПРАС

ВЕРАЦЯНО

ЧАСАЛКА

КАЧАЛКА

ЧАЎНОК

РУЧНІК

 

  1. Тэставыя заданні

Астатнія працуюць з тэставымі заданнямі

Тэст

  1. Дапішыце прапушчанае слова у вызначэнні зваротка:

Зваротак – слова (спалучэнне слоў), што абазначае …….. ці прадмет, да якіх звяртаюцца.

  1. Выберы правільны адказ

А) зваротак не з’яўляецца членам сказа;

Б) Зваротак з’яўляецца членам сказа;

В) Зваротак на пісьме заўсёды выдзяляецца толькі коскамі;

Г) зваротак на пісьме заўсёды выдзяляецца коскамі ці клічнікам.

  1. Адзначце сказы, у якіх неабходна паставіць знакі прыпынку пры зваротку.

А) Добры вечар гаспадары весялосці вам і радасці.

Б) Мір вашаму дому, быць пірагу ядому.

В) Прыйшлі да вашае хаты, каб была твая сям’я багата.

Г) Гаспадынька ты пусці пашчадраваці ды цябе павіншаваці.

  1. Утвары сказы са звароткамі

А) Гаспадар устае і крычыць на цыганаў.

Б) Сеюць дзяўчаты лён на Каляды.

В) Хлопцы слухаюць пра варажбу на сон.

Г) Хадзілі бабулі на Каляды пад вокнамі.

(Вучні правяраюць свае тэсты, уносяць адзнакі у ліст самакантролю)

  1. Падвядзенне вынікаў

Прыем “пяць пытанняў”

Хто?

Што?

Калі?

Дзе?

Як?

  1. Рэфлексія

Прыём “Завяршы фразу”

Я даведаўся…

Я змог…

Я навучыўся…

Я зразумеў, што…

Мяне здзівіла…

Мне было цікава…

Мне захацелася…

Я задумаўся над тым, што…

  1. Дамашняе заданне

Напісаць сачыненне”Каляды…”

Знайсці і вывучыць калядныя песні, выкарыстоўваючы зваротак

  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак

 

 

 

 

 

 

 

 

Ліст самаацэнкі вучня……………………………………………………

№ п/п

 

1.      Графічная работа

2.      Праца з гексамі

Праца з тэкстам

1.      Тэст

2.      Лабараторыі

Усяго

 

1 бал

1 бал за адно заданне (4 балы)

1-3 заданне – па 1 балу,

4 заданне – 2 балы

(5 балаў)

 

 

 

 

 

 

 

 Тэкст

Каляды – свята вясёлае. Асаблівае месца ў святкаванні каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Пад абрус на стол клалі сена. Яно нагадвала пра тое, што Ісус Хрыстос ляжаў у яслях з сенам. Галоўнай стравай  калядаў была куцця (ячневая каша з дабаўленнем мёду, арэхаў, шкварак). Варылі яе незвычайна: ноччу жанчына ішла за зернем, а старэйшы мужчына – па ваду. Ваду і зерне нельга было чапаць да таго моманту, як будзе гатова печка. Нарыхтаваная такім чынам куцця павінна была надаваць усім здароўя, моцы, удачы. Пачынаў вячэру гаспадар, акрамя таго за стол запрашалася ўся сям’я, а таксама памерлыя  продкі. Рэшткі куцці падкідвалі пад столь, каб ячмень наступным годам урадзіў высокі. Пасля гэтага крупы скормлівалі хатнім птушкам. На асобнай талерачцы была і каша дзеда Зюзі, зімовага бога, каб улагодзіць яго, бо маразы ў перыяд каляд былі самымі моцнымі за ўсю зіму.

  1. Дайце тэксту назву.
  2. З якой мэтай варылі куццю незвычайным спосабам?
  3. Запішы гэты сказ пабуджальным: Пад абрус на стол клалі сена.
  4. Змяні сказы так, каб у іх з’явіліся звароткі, расстаўце знакі прыпынку:

Жанчына ішла за зернем.

Мужчына набіраў вады.

Прыйдуць хутка Каляды.

 

Тэст

  1. Дапішыце прапушчанае слова у вызначэнні зваротка:

Зваротак – слова (спалучэнне слоў), што абазначае …….. ці прадмет, да якіх звяртаюцца.

  1. Выберы правільны адказ

А) зваротак не з’яўляецца членам сказа;

Б) Зваротак з’яўляецца членам сказа;

В) Зваротак на пісьме заўсёды выдзяляецца толькі коскамі;

Г) зваротак на пісьме заўсёды выдзяляецца коскамі ці клічнікам.

  1. Адзначце сказы, у якіх неабходна паставіць знакі прыпынку пры зваротку.

А) Добры вечар гаспадары весялосці вам і радасці.

Б) Мір вашаму дому, быць пірагу ядому.

В) Прыйшлі да вашае хаты, каб была твая сям’я багата.

Г) Гаспадынька ты пусці пашчадраваці ды цябе павіншаваці.

  1. Утвары сказы са звароткамі

А) Гаспадар устае і крычыць на цыганаў.

Б) Сеюць дзяўчаты лён на Каляды.

В) Хлопцы слухаюць пра варажбу на сон.

Г) Хадзілі бабулі на Каляды пад вокнамі слухаць.

 

Тэст

1.      Дапішыце прапушчанае слова у вызначэнні зваротка:

Зваротак – слова (спалучэнне слоў), што абазначае …….. ці прадмет, да якіх звяртаюцца.

2. Выберы правільны адказ

А) зваротак не з’яўляецца членам сказа;

Б) Зваротак з’яўляецца членам сказа;

В) Зваротак на пісьме заўсёды выдзяляецца толькі коскамі;

Г) зваротак на пісьме заўсёды выдзяляецца коскамі ці клічнікам.

3. Адзначце сказы, у якіх неабходна паставіць знакі прыпынку пры зваротку.

А) Добры вечар гаспадары весялосці вам і радасці.

Б) Мір вашаму дому, быць пірагу ядому.

В) Прыйшлі да вашае хаты, каб была твая сям’я багата.

Г) Гаспадынька ты пусці пашчадраваці ды цябе павіншаваці.

4. Утварыце сказы са звароткамі

А) Гаспадар устае і крычыць на цыганаў.

Б) Сеюць дзяўчаты лён на Каляды.

В) Хлопцы слухаюць пра варажбу на сон.

Г) Хадзілі бабулі на Каляды пад вокнамі слухаць.

 

                                                                      

Адказы :

1.      ____________________________

 

 

 

 

2.      ____________________________

 

 

 

 

 

 

3. _________________________________

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4.___________________________________

 

_____________________________________

 

 

 

 

 

5 балаў:1 –1, 2 – 1, 3 – 1, 4 – 2

 

Усяго:

 

 

Каляды – свята вясёлае. Асаблівае месца ў святкаванні каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Пад абрус на стол клалі сена. Яно нагадвала пра тое, што Ісус Хрыстос ляжаў у яслях з сенам. Галоўнай стравай  калядаў была куцця (ячневая каша з дабаўленнем мёду, арэхаў, шкварак). Варылі яе незвычайна: ноччу жанчына ішла за зернем, а старэйшы мужчына – па ваду. Ваду і зерне нельга было чапаць да таго моманту, як будзе гатова печка. Нарыхтаваная такім чынам куцця павінна была надаваць усім здароўя, моцы, удачы. Пачынаў вячэру гаспадар, акрамя таго за стол запрашалася ўся сям’я, а таксама памерлыя  продкі. Рэшткі куцці падкідвалі пад столь, каб ячмень наступным годам урадзіў высокі. Пасля гэтага крупы скормлівалі хатнім птушкам. На асобнай талерачцы была і каша дзеда Зюзі, зімовага бога, каб улагодзіць яго, бо маразы ў перыяд каляд былі самымі моцнымі за ўсю зіму.

 

1.      Дайце тэксту назву.

2.       З якой мэтай варылі куццю незвычайным спосабам?

3.      Запішы гэты сказ пабуджальным: Пад абрус на стол клалі сена.

4.      Змяні сказы так, каб у іх з’явіліся звароткі, расстаўце знакі прыпынку:

Жанчына ішла за зернем.

Мужчына набіраў вады.

Прыйдуць хутка Каляды.

 

АДКАЗЫ

1.______________________________________

2.______________________________________

_______________________________________

3.______________________________________

_______________________________________

4. _____________________________________

_______________________________________

_______________________________________

_______________________________________

 

4 балы: 1 бал за правільны адказ

 

Балы:

Праца з тэкстам

 

Тэст

2.      Дапішыце прапушчанае слова у вызначэнні зваротка:

Зваротак – слова (спалучэнне слоў), што абазначае …….. ці прадмет, да якіх звяртаюцца.

2. Выберы правільны адказ

А) зваротак не з’яўляецца членам сказа;

Б) Зваротак з’яўляецца членам сказа;

В) Зваротак на пісьме заўсёды выдзяляецца толькі коскамі;

Г) зваротак на пісьме заўсёды выдзяляецца коскамі ці клічнікам.

3. Адзначце сказы, у якіх неабходна паставіць знакі прыпынку пры зваротку.

А) Добры вечар гаспадары весялосці вам і радасці.

Б) Мір вашаму дому, быць пірагу ядому.

В) Прыйшлі да вашае хаты, каб была твая сям’я багата.

Г) Гаспадынька ты пусці пашчадраваці ды цябе павіншаваці.

4. Утварыце сказы са звароткамі

А) Гаспадар устае і крычыць на цыганаў.

Б) Сеюць дзяўчаты лён на Каляды.

В) Хлопцы слухаюць пра варажбу на сон.

Г) Хадзілі бабулі на Каляды пад вокнамі слухаць.                                                                

Адказы :

3.      ____________________________

 

 

 

 

4.      ____________________________

 

 

 

 

 

 

3. _________________________________

 

 

 

 

 

4.___________________________________

 

_____________________________________

 

 

 

 

 

5 балаў:1 –1, 2 – 1, 3 – 1, 4 – 2

 

Балы:

 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Разработки уроков, мероприятий, публикации