Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Разработки уроков, мероприятий, публикации

 "Сучасны ўрок"

Ва адукацыйным асяроддзі ўрок па-ранейшаму застаецца асноўнай формай арганізацыі навучальнага працэсу, але сэнс ўрока як дыдактычнай катэгорыі змяняецца ў сувязі з мэтамі і  сучаснымі ўмовамі навучання.

Сучасны ўрок беларускай мовы скіраваны на комплекснае фарміраванне ў вучняў прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый. Інтэлектуальнае і культурнае развіццѐ навучэнцаў забяспечваецца такім упраўленнем вучэбным працэсам, пры якім ствараюцца адпаведныя ўмовы для задавальнення адукацыйных запатрабаванняў кожнага вучня, яго бацькоў, соцыума. З гэтай прычыны настаўніку трэба пераасэнсоўваць мадэль традыцыйнага ўрока, напаўняць яго інавацыйным зместам, рабіць урок асобасна арыентаваным, дзе цэнтральнае месца займае асоба вучня, яго адукацыйныя запыты. З гэтай прычыны настаўніку неабходна прадумваць усе кампаненты ўрока. Структурныя кампаненты ўрока таксама павінны быць скіраваны на развіццѐ асобы вучня, фарміраванне неабходных кампетэнцый.

Сучасны ўрок – гэта ўнікальная форма арганізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў. Характарызуецца пераносам цэнтра цяжару з навучання на вучэнне, супрацоўніцтвам навучэнцаў і настаўнікаў, становішчам ўзаемадзеяння і ўзаемнай адказнасці, высокай матывацыяй усіх удзельнікаў адукацыйнага ўзаемадзеяння.

Асноўнымі метадычнымі прынцыпамі сучаснага ўрока з'яўляюцца:

  • суб'ектывацыя (вучань становіцца раўнапраўным удзельнікам адукацыйнага працэсу);
  • метапрадметнасць (фарміруюцца ўніверсальныя навучальныя дзеянні);
  • дзейнасны падыход (навучэнцы самастойна здабываюць веды ў ходзе пошукавай і даследчай дзейнасці);
  • рэфлексійнасць (навучэнцы становяцца ў сітуацыю, калі неабходна прааналізаваць сваю дзейнасць на ўроку);
  • імправізацыйнасць (настаўнік павінен быць падрыхтаваныы да зменаў і карэкцыі «хода ўрока» ў працэсе яго правядзення).

Метапрадметнасць –  адзін з прынцыпаў сучаснага ўрока, сродак рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыі, а метапрадметны ўрок  -  разнавіднасць і вышэйшая форма кампетэнтнасна-арыентаванага навучальнага занятку.

Сучасны ўрок, захаваўшы сваю структуру, істотна змяніў змястоўную і арганізацыйную напоўненасць звыклых этапаў.

Гэта дэманструе наступная табліца.

Патрабаванні да ўрока

Традыцыйны ўрок

Метапрадметны  ўрок

1

2

3

Тэма ўрока

Настаўнік паведамляе

навучэнцам

Фармулююць самі навучэнцы (настаўнік падводзіць вучняў да ўсведамлення тэмы)

 

Мэта, задачы

Настаўнік фармулюе і паведамляе навучэнцам, чаму павінны навучыцца.

Галоўная мэта настаўніка - паспець тое, што запланавана

 

Фармулююць самі навучэнцы, вызначыўшы межы ведання  і няведання па схеме «ўспомніць → даведацца → навучыцца» (настаўнік падводзіць вучняў да ўсведамлення мэты і задач)

 

Планаванне

Настаўнік паведамляе навучэнцам, якую працу яны павінны выканаць, каб дасягнуць мэты

Планаванне навучэнцамі спосабаў дасягнення вызначанай мэты (настаўнік дапамагае, раіць)

 

Практычная дзейнасць навучэнцаў

 

Пад кіраўніцтвам настаўніка вучні выконваюць шэраг практычных задач (часцей ужываецца франтальны метад арганізацыі дзейнасці)

Навучэнцы ажыццяўляюць навучальныя

дзеянні па вызначаным плане

(прымяняецца групавы, індывідуальны метады),

настаўнік кансультуе

 

Ажыццяўленне кантролю

Настаўнік ажыццяўляе кантроль за выкананнем навучэнцамі практычнай працы

Вучні ажыццяўляюць кантроль (ужываюцца формы самакантролю, узаемакантролю), настаўнік кансультуе

 

Ажыццяўленне карэкцыі

Настаўнік у ходзе выканання і па выніках выкананай працы навучэнцамі ажыццяўляе карэкцыю

Вучні фармулююць цяжкасці і ажыццяўляюць карэкцыю самастойна, настаўнік кансультуе, раіць, дапамагае

 

Ацэньванне вучняў

Настаўнік ажыццяўляе

ацэньванне працы вучняў на ўроку

 

Навучэнцы даюць ацэнку дзейнасці па яе выніках (самаацэнка, ацэньванне вынікаў дзейнасці таварышаў), настаўнік кансультуе

 

Вынік урока

Настаўнік высвятляе ў навучэнцаў, што яны запомнілі

Праводзіцца рэфлексія

 

Дамашняе заданне

Настаўнік аб'яўляе і каменціруе (часцей - заданне адно для ўсіх)

 

Навучэнцы могуць выбіраць заданне з прапанаваных настаўнікам з улікам індывідуальных магчымасцей

 

Працэс развіцця метапрадметныя вынікаў - метапрадметных універсальных навучальных дзеянняў (здольнасці да самастойнага засваення новых ведаў, уключаючы  арганізацыю і працэсу навучання) патрабуе валодання актыўнымі метадамі і прыёмамі навучання, ажыццяўлення даследчага, сістэмна-дзейнаснага падыходу і праблемнага метаду навучання, шырокага выкарыстання інфармацыйна-камп'ютарных тэхналогій , актывізуе разумовую дзейнасць вучняў.

Псіхалагічныя аспекты ўрока

Разглядаючы ўрок з пункту гледжання псіхалогіі, мы спынімся на асноўных яго аспектах, падчас якіх адбываецца ўзаемадзеянне паміж вучнямі і настаўнікам.

  1. Развіццё пазнавальнай сферы навучэнцаў:

— развіццё псіхічных працэсаў (развіццё ўвагі (выкарыстанне цікавай інфармацыі), памяці (выкарыстанне розных відаў памяці: слыхавой, зрокавай, эмацыянальнай), мыслення (ставіць перад навучэнцамі праблемныя задачы), уяўлення (слоўнае маляванне характараў казачных персанажаў);

— работа над перавагай нагрузкі на мысленне над нагрузкай на памяць навучэнцаў;

— напрамак зместу вучэбнага матэрыялу і відаў работы, якія выкарыстоўваюцца на ўроку, на падтрыманне пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў на працягу ўсяго ўрока;

— задавальненне цікавасці навучэнцаў на ўроку праз уздзеянне наглядных, тэхнічных, дыдактычных сродкаў навучання.

  1. Развіццё матывацыйна-патрэбаснай сферы навучэнцаў на ўроку ажыццяўляць праз:

— развіццё навыкаў рэфлексіі. Рэфлексія надае навучэнцам упэўненасць у сабе. У выніку рэфлексіі навучэнцы павышаюць сваю псіхалагічную культуру, пазітыўныя самаадносіны, набываюць здольнасць да рэфлексіі і самаразумення;

— выпрацоўку ўменняў мэтапастаноўкі і планавання дзейнасці;

— стварэнне сітуацый заахвочвання за паспяховасць работы;

— уменне настаўніка падвесці дзіця да адкрыцця і зафіксаваць эфект навізны і важнасці адкрыцця;

— стымуляванне ў навучэнцаў самастойнасці;

— фарміраванне ў навучэнцаў адказнасці за сваю дзейнасць.

  1. Ацэнка маральна-псіхалагічнага клімату на ўроку адлюстроўваецца праз:

— стварэнне сітуацыі поспеху;

— стварэнне аптымістычнага настрою ў працэсе дзейнасці навучэнцаў;

— увага да настрою навучэнцаў;

— наяўнасць атмасферы псіхалагічнага камфорту;

— псіхалагічную падтрымку кожнаму дзіцяці з боку аднакласнікаў і настаўніка ў выпадку цяжкасці;

— выкарыстанне прыёмаў выхавання ў дзіцяці ўпэўненасці ў сваіх магчымасцях;

— аб’ектыўную ацэнку вынікаў дзейнасці навучэнцаў і іх адносін да яе.

  1. Камунікатыўнае развіццё навучэнцаў адбываецца праз:

— работу ў групах (парах), што спрыяе выхаванню павагі да меркавання іншых, умення чуць адно аднаго;

— творчыя заданні, якія стымулююць інтэлектуальны рост асобы, спрыяюць павышэнню культурнага ўзроўню школьнікаў.

Таксама важным складнікам псіхалагічнага боку ўрока з’яўляюцца зносіны або камунікацыя паміж вучнямі і настаўнікам. Тут галоўнай умовай з’яўляецца ўзаемная павага паміж вучнямі і настаўнікам.

Для дасягнення ўзаемапавагі трэба вырашыць дзве праблемы:

  1. Выпрацаваць свой стыль зносін — асаблівасці сваіх зносін з навучэнцамі, сваю педагагічную індывідуальнасць.
  2. Для гэтага неабходна асвойваць выразныя сродкі камунікатыўнага ўздзеяння, якія пастаянна мяняюцца пад уплывам задач, якія ўзнікаюць.

Існуюць найбольш распаўсюджаныя стылі зносін:

— Сумесная творчасць на ўроку, у аснове якой ляжыць высокі прафесіяналізм педагога.

— Зносіны на аснове сяброўскай прыхільнасці, што з’яўляецца перадумовай паспяховай сумеснай дзейнасці. Пры гэтым настаўнік не можа быць з навучэнцамі на панібрацкай назе, але і панурасць, зласлівасць і крыклівасць недапушчальны.

— Зносіны-дыстанцыя — гэты стыль выкарыстоўваюць як пачаткоўцы, так і вопытныя педагогі. Але і тут трэба трымацца меры — вельмі вялікая дыстанцыя вядзе да фармалізацыі адносін і да ўстанаўлення аўтарытарнага прынцыпу ў адносінах настаўніка і вучняў, а яе адсутнасць небяспечна пераходам на фамільярнасць.

— Зносіны-запужванне — гэта вынік аўтарытарызму, і ўласцівы ён тым настаўнікам, якія не ўмеюць арганізаваць работу навучэнцаў на ўроку. Як правіла, да гэтага стылю звяртаюцца нявопытныя настаўнікі.

— Зносіны-падладжванне таксама характэрны для маладых настаўнікаў і звязаны з імкненнем заваяваць танны аўтарытэт у дзяцей.

І, нарэшце, адзначу, што ў працэсе вучэбнага працэсу рэалізоўваецца шэраг выхаваўчых задач, якія таксама фарміруюць псіхалагічны настрой навучэнцаў. І тут найбольш істотным паказчыкам псіхалагічнага боку ўрока з’яўляецца фарміраванне і змяненне сацыяльных установак навучэнцаў у час урока.

Сацыяльная ўстаноўка мае 3 кампаненты: веды, эмоцыі, дзеянні. Адпаведна, выхаванне сацыяльных установак зводзіцца да змянення аднаго або некалькіх іх складнікаў.

У працэсе накіраванага педагагічнага ўздзеяння можна выкарыстоўваць рацыянальны і эмацыянальны кампаненты сацыяльнай устаноўкі.

Рацыянальны кампанент

Выхаванне, заснаванае на рацыянальным кампаненце, звычайна апелюе да розуму дзіцяці. У гэтым выпадку выхавальнік спрабуе ўпэўніць яго з дапамогай лагічных доказаў.

Эмацыянальны кампанент

Эмацыянальнае ўздзеянне базіруецца на эфекце ўнушэння і звычайна выкарыстоўваецца пры адсутнасці або слабасці лагічных аргументаў. Пры выкарыстанні эмацыянальнай формы ўздзеяння звычайна спасылаюцца на аўтарытэт або звяртаюцца да ўзору.

Педагагічнае ўздзеянне на сацыяльную ўстаноўку дзіцяці ўключае 4 стадыі:

Крок 1. Прыцягненне ўвагі дзіцяці да пытання.

Крок 2. Выкліканне цікавасці дзіцяці да пытання.

Крок 3. Выкладанне новай інфармацыі.

Крок 4. Перакананне. Нават калі яно грунтуецца на добра падабранай сукупнасці фактаў, спосаб іх падачы дзіцяці можа істотна паўплываць на вынік пераканання. Адзін і той жа факт можа быць прадстаўлены і ўспрыняты дзіцем па-рознаму.

У час вучэбнай дзейнасці на навучэнцаў аказваецца як педагагічны ўплыў, так і псіхалагічны. І найбольш важнымі псіхалагічнымі аспектамі ўрока з’яўляюцца развіццё асобасных асаблівасцей навучэнцаў; камунікацыя паміж вучнямі і настаўнікам; фарміраванне і змяненне сацыяльных установак навучэнцаў у час вучэбнай дзейнасці. І тут вялікую ролю ва ўсіх аспектах адыгрывае настаўнік. Ад яго залежыць не толькі структура правядзення ўрока, але і псіхалагічны мікраклімат, які ён стварае ў класе.

 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Разработки уроков, мероприятий, публикации