Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Разработки уроков, мероприятий, публикации

         Тэма: Парадкавыя лічэбнікі, іх скланенне і правапіс

         Мэта: Садзейнічаць засваенню вучнямі значэння парадкавых лічэбнікаў, іх граматычнай суаднесенасці з адноснымі прыметнікамі і сувязі з колькаснымі лічэбнікамі, сінтаксічнай ролі ў сказе. Выпрацоўваць уменні выдзяляць словазлучэнні з парадкавымі лічэбнікамі, вызначаць род, лік і склон, сінтаксічную ролю ў сказе; правільна змяняць разнастайныя групы парадкавых лічэбнікаў; ужываць ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні. Развіваць маўленчую дзейнасць вучняў, іх эстэтычны густ. Выхоўваць паважлівыя адносіны да культуры свайго народа, далучаць вучняў да непаўторнасці, незвычайнасці, самабытнасці свят беларусаў.

         Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

         Тэматычная арганізацыя ўрока: дыдактычны матэрыял на тэму “Беларускія святы. Масленіца”.

         Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, праца ў групах, элементы развіцця крытычнага мыслення.

         Абсталяванне: Красней, В. П., Лаўрэль, Я. М., Рачэўскі, С. Р. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукацыйных устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В. П. Красней, Я. М. Лаўрэль, С. Р.Рачэўскі. – Мінск: НІА, 2009; карткі з заданнямі, табліца “Парадкавыя лічэбнікі”, выстава кніг пра Масленіцу, каляровыя лісткі паперы (сонейкі), частаванне (бліны, прысмакі)

Эпіграф

Масленіца-прыгажуня.

30 сястра ў братоў,

40 ўнучка ў бабулечак,

3 дачка ў матулечак.

Кветачка, ягадка, птушачка.

Ход урока

  1. Арганізацыйны этап

         1.1 Эмацыянальны настрой

Настаўнік. Добры дзень, паважаныя вучні!  Добры дзень, шаноўныя госці!

І хоць на вуліцы мароз і ўсё бялютка ад снегу, ідзе пара спяваць і весяліцца.

Хай толькі добры настрой, сонечная ўсмешка суправаджаюць вас на працягу цікавай работы.

         1.2 Інсцэніроўка

У клас уваходзяць вучні, у руках якіх выявы сонейка, птушкі

         1 вучань.  Добры дзень у хату, весялосці вам і радасці. Так да вас спяшаліся.

         2 вучань. З Зімою хочам развітвацца, а чакаем Вясну-красну. Паглядзіце на наша сонейка, веснавое яно.

         3 вучань. Птушка- птушачка, адчыняй вясну, замыкай зіму!

         1 вучань. Дзе ж вясна-красна, вясна-масленіца? Мы вясну чакаем, мы вясну гукаем!

         2 вучань. Ой, як смачна пахне блінамі. Колькі ласункаў на стале.

         Усе разам. Прыйдзі, прыйдзі, Вясна, у нас сёння Масленіца!

         1.3 Уступнае слова настаўніка

         Узнікненне Масленіцы абумоўлена  доўгай і суровай зімой, жаданнем перад пачаткам вясны закончыць зімовыя будні, падрыхтавацца да пачатку палявых работ, да новага перыяду жыцця. Назва свята звязана з тым, што на апошнім тыдні перад пачаткам Вялікага посту не дазвалялася ўжываць мяса, а толькі масла, рыбу і малочныя прадукты.

Наша Масленіца гадавая.

Яна госцейка дарагая.

  1. Інфармацыйны этап

         2.1 Запіс даты ў сшыткі, пропуск аднаго радка для тэмы ўрока.

         2.2 Зварот да эпіграфа

         - Прачытайце эпіграф. Паглядзіце, якой прывабнай  выглядае Масленіца ў песні.

         - Якія мастацкія сродкі дапамагаюць убачыць яе прыгажосць і хараство?

(параўнанні: прыгажуня, кветка, ягадка, птушачка;

словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі).

         -Масленіца багатая на родных. Назавіце лічэбнікі, якія дапамагаюць іх падлічыць?

         -Запішыце спалучэнне лічэбнікаў з назоўнікамі, лічэбнікі - словамі, вызначце разрад паводле значэння?

(Трыццатая, саракавая, трэцяя – парадкавыя)

         -Зыходзячы з гэтага задання, паспрабуйце вызначыць тэму ўрока?

         -Якія мэты мы павінны вырашыць на ўроку? На слайдзе запісаны апорныя словы, якія дапамогуць іх сфармуліраваць:

1) вучыцца…; 2) развіваць…; 3) выхоўваць…

         Настаўнік. Сення на ўроку мы павінны садзейнічаць засваенню значэння парадкавых лічэбнікаў, выпрацоўваць уменні выдзяляць словазлучэнні з парадкавымі лічэбнікамі, вызначаць род, лік, склон, сінтаксічную ролю ў сказе; правільна змяняць парадкавыя лічэбнікі; ужываць ва ўласным маўленні. Пазнаёміцца са святам – Масленіца.

Выхаваўчую мэту мы вызначым у канцы ўрока.

  1. Асэнсаванне зместу вывучанага матэрыялу, праверка дамашняга задання

Настаўнік. Толькі перш чым пазнаёміцца са святам, давайце папрацуем з пройдзеным матэрыялам і праверым дамашняе заданне.

         3.1 Размінка “Лічбавы дыктант”

Настаўнік. Дзеці, ад вас патрабуецца правільна адрэагаваць на сцвяржэнні настаўніка. Калі вы лічыце сцвярджэнне правільным, то стаўце “1”, калі не – “0” ( 1 вучань  каля дошкі, 1 вучань правярае)

  1. Лічэбнік – часціна мовы, якая абазначае лік, колькасць прадметаў, парадак прадметаў пры лічэнні (1).
  2. Па складзе лічэбнікі падзяляюцца на простыя і састаўныя (0).
  3. Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на дробавыя і зборныя (0).
  4. Колькасныя лічэбнікі змяняюцца толькі па склонах, акрамя слоў адзін, два (1).
  5. Колькасныя лічэбнікі ў сказе звычайна бываюць азначэннем (0).

Адказ: 10010

         Настаўнік. Мы з вамі паўтарылі тэарэтычныя пытанні па лічэбніку, вы добра справіліся.

         3.2  “Падумай і запішы правільна”

         На дошцы запісаны лічэбнікі, запішыце, устаўце прапушчаныя літары

(1 вучань каля дошкі, усе разам правяраюць)

Пяц..дз..сят, сем..дз..сят, дзевяц..сот, восем..дз..сят, шэсц..дз..сят, сем.., два..цаць, пяц..сот, восем.. .

         Настаўнік. Вы справіліся з заданнем, правапіс складаных лічэбнікаў заўсёды выклікае  цяжкасці. 

         3.3 Праца вучняў з дамашнім заданнем

 2 вучні - скланенне састаўных лічэбнікаў, 3 вучні – праца з карткамі

Н. Восемсот пяцьдзясят метраў                  Трыста семдзесят рублёў

Р. Васьмісот пяцідзесяці метраў                 трохсот сямідзесяці рублёў

Д. Васьмістам пяцідзесяці метрам              тромстам сямідзесяці рублям

В. Восемсот пяцьдзясят метраў                   трыста семдзесят рублёў

Т. Васьмюстамі пяццюдзесяццю метрамі  трымастамі сямюдзесяццю рублямі

М. (Аб) васьмістах пяцідзесяці метрах       трохстах сямідзесяці рублях

         Настаўнік. Пры скланенні састаўных  колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова.

  1. Знаёмства з новым матэрыялам

         Настаўнік.. А зарам  знаёмімся з новым матэрыялам.

 

 

         4.1

         Настаўнік. Папрацуйце з матэрыялам падручніка , параграф 48, старонка 170-171

         4.2 Запаўненне кластара (праца па групах)

Настаўнік. Першая група запаўняе першы слупок табліцы, другая група – другі, трэцяя – трэці.

1 група – парадак пры лічэнні, ад колькасных, утвараюцца ад колькасных з дапамогай суфіксаў -н-, -ав-, бяссуфіксным спосабам.

2 група – род, лік, склон, як прыметнікі

3 група – простыя, складаныя – як прыметнікі,  састаўныя – апошняе слова;

 -тысячны, -мільённы, -мільярдны – у адно слова.

Настаўнік. Вы стаміліся?  Давайце адпачнём.        

5 . Псіхалагічны эцюд “Снегапад”

Устаньце, калі ласка. Заплюшчыце вочы і ўявіце снегапад. Сняжынкі падаюць зверху, падстаўце ім свае далоні. Снег гусцее, гусцее. Падзьміце на сняжынкі, пагрэйце шчокі, апусціце рукі. Вось і сонейка выглянула. Хутка прыйдзе вясна. Ад гэтага вам прыемна, хораша…

  1. Замацаванне новага матэрыялу

Настаўнік. Зачакалася Масленіца нас? Давайце пазнаёмімся з тэкстам.

         6.1 Праца з тэкстам

Масленіца

Масленіца – адзінае язычніцкае свята, прызнанае праваслаўнай царквой.

Яно не мае ў календары канкрэтнай даты, а пачынаецца за 8 тыдняў да Вялікдня (у прамежку ад 7 лютага да 14 сакавіка), або за 7 дзён да перадвелікоднага сямітыднёвага посту. Працягваецца Масленіца роўна тыдзень, які так і называецца – масленічны або сырны.

У 2014 годзе Масленіца святкуецца з 24 лютага па 2 сакавіка.

         -Вызначце стыль і тып тэксту?

         -Назавіце спалучэнні колькасных лічэбнікаў з назоўнікамі?

         -Якую стылёвую рысу тэксту “падкрэсліваюць” лічэбнікі? (дакладнасць)

         -Выпішыце словазлучэнні з парадкавымі лічэбнікамі словамі, вызначце род, лік, склон. Назавіце сінтаксічную ролю ў сказе

( Ад сёмага лютага, да чатырнаццатага сакавіка, з дваццаць чацвёртага лютага, па другога сакавіка – м. р., адз. л, Р. скл, азначэнне;

У дзве тысячы чатырнаццатым годзе – м. р., адз. л.,М. скл, азначэнне)

         Настаўнік. Парадавыя лічэбнікі змяняюцца па родах, ліках, склонах, у сказе з’яўляюцца азначэннем.

         6.2 Паведамленне вучня-гісторыка

         Настаўнік. А зараз старонка “Цікава ведаць”. У ролі гісторыка выступіла вучаніца.

Паслухайце, як святкавалася Масленіца кожны дзень

         Вучань. Кожны дзень Масленічнага тыдня меў сваю назву і сімвалічнае напаўненне:

         Панядзелак – сустрэча.

         Трэба было змайстраваць з саломы ляльку-масленіцу, задобрыць салодкім.

         Аўторак-зайгрышы.

         Моладзь з раніцы ладзіла катанне з ледзяных і снежных горак, выглядалі сабе суджаных.

         Серада-лакамка.

         Цешчы (маці жонкі) запрашалі зяцёў на бліны.

         Чацверг – шчыры чацвертак.

         Гулялі на “ўсю катушку”.

         Пятніца – цешчыны вячоркі.

         Зяць карміў любімую цешчу блінамі.

         Субота – залоўчына гасцяванне.

         Маладая нявестка запрашала сваіх бацькоў ў дом мужа на бліны.

         Нядзеля – провады Масленкі, або Даравальная нядзеля.

         Прасілі прабачэнне ва ўсіх, спальвалі саломеннае пудзіла, а попел развейвалі па полі – на добры ўраджай.

         Настаўнік. Звярніце ўвагу на кніжную выставу. Хочаце больш даведацца пра свята? Хочаце ведаць, як святкуюць яго ў розных краінах і на нашай Гомельшчыне, абавязкова пазнаёмцеся з кнігамі. Чытайце, станавіцеся бліжэй да традыцый народа.

         6.3 Творчая лабараторыя “Масленічныя бліны”

         Настаўнік. Неабходна было скласці рэцэпт бліноў, выкарыстаўшы лічэбнікі.

         Адзін вучань каля дошкі, праца ў парах: праслухайце, колькасныя лічэбнікі замяніце на парадкавыя, адзін парадкавы лічэбнік праскланяйце вусна.

Бліны на дражджах

Адзін кілаграм пшанічнай мукі

Тры яйкі

Адзін літр малака

Сто грамаў масла ці маргарыну

Пяцьдзясят грамаў цукру

Дзесяць грамаў солі

Трыццаць грамаў дражджэй

 

(Адказы: першы, трэці, соты, пяцідзясяты, дзясяты, трыццаты)

         Настаўнік. Вы навучыліся ўтвараць парадкавя лічэбнікі, скланяць іх.

         6.4 Правапіс парадкавых лічэбнікаў

1 вучань працуе самастойна каля дошкі

Ш..сцідз..сяты, вас..місоты, 5-тысячны, 6-мільённы, 37-мільённы.

         Настаўнік. Будзьце ўважлівымі, правапіс гэтых слоў неабходна запомніць.

  1. Кантроль ведаў і ўменняў па тэме ўрока

Настаўнік. Для замацавання вашых ведаў выканайце тэст.

         7.1 Выкананне тэставага задання

( 1 вучань каля дошкі, вучні самастойна, затым узаемаправерка)

Тэст

  1. Адзначце парадкавыя лічэбнікі

а) адзін;

б) сто;

в) трэці;

г) пяцітысячны.

  1. Адзначце правільную форму спалучэння парадкавага лічэбніка з назоўнікам – шостага лютага

а) м. р., адз. л., Н. скл.;

б) н. р., адз. л., Р. скл.;

в) м. р., адз. л., Р. скл.

  1. Як трэба пісаць словы (сямі)тысячны, (дваццаці)(сямі)мільённы

а) абодва словы трэба пісаць разам;

б) абодва словы трэба пісаць асобна;

в) першае слова – разам, другое слова – асобна.

Адказы: 1в,г  2 в  3 а

  1. Падагульненне

Настаўнік. Для падагульнення вашых ведаў выкарыстаем сінквейн да слова нашай тэмы – парадкавы (вусна)

         8.1 Запаўненне сінквейна

Парадкавы

Просты складаны састаўны

Лічыць удакладняе змяняе

Парадак прадмета пры лічэнні

Лічэбнік

         Настаўнік.  Дзеці, давайце вызначым тую выхаваўчую мэту, пра якую мы пачалі гаварыць на пачатку ўрока (вучні разважаюць)

         Мы павінны выхоўваць паважлівыя адносіны да культуры, мовы, народных звычаяў свайго народа.

Настаўнік. Антуан Дэ Сэнт-Экзюперы ў сваім творы “Маленькі прынц”сказаў:

  • Трэба прытрымлівацца абрадаў, - папрасіў Ліс.
  • А што такое абрады? – спытаў Маленькі прынц.
  • Гэта нешта даўно забытае, нешта такое, ад чаго адзін які-небудзь дзень становіцца непадобным на ўсе астатнія дні, адзін час на ўсе іншыя часы.

Хочацца, каб гэты дзень і час пакінуў у вашых сэрцах цеплыню і пяшчоту, радасць і усмешкі.

  1. Дамашняе заданне (на выбар)

         1)Параграф 48, пр. 330

         2) Скласці выказванне “Масленіца. Якая яна ў маім уяўленні”

  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак
  2. Рэфлексія

         Вучні падыходзяць да дошкі, на ёй прымацаваны дзве птушкі

Сонейка жоўтае – актыўна працаваў на ўроку, усё зразумеў.

Сонейка чырвонае – не ўсё зразумеў на ўроку, неабходна папрацаваць яшчэ дома.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заданне “Падумай і запішы правільна”

Пяц..дз..сят, сем..дз..сят, дзевяц..сот, восем..дз..сят, шэсц..дз..сят, сем.., два..цаць, пяц..сот, восем.. .

 

Праца з тэкстам

Масленіца

Масленіца – адзінае язычніцкае свята, прызнанае праваслаўнай царквой.

Яно не мае ў календары канкрэтнай даты, а пачынаецца за 8 тыдняў да Вялікдня (у прамежку ад 7 лютага да 14 сакавіка), або за 7 дзён да перадвелікоднага сямітыднёвага посту. Працягваецца Масленіца роўна тыдзень, які так і называецца – масленічны або сырны.

У 2014 годзе Масленіца святкуецца з 24 лютага па 2 сакавіка.

 

 

Тэст

  1. Адзначце парадкавыя лічэбнікі

а) адзін;

б) сто;

в) трэці;

г) пяцітысячны.

  1. Адзначце правільную форму спалучэння парадкавага лічэбніка з назоўнікам – шостага лютага

а) м. р., адз. л., Н. скл.;

б) н. р., адз. л., Р. скл.;

в) м. р., адз. л., Р. скл.

  1. Як трэба пісаць словы (сямі)тысячны, (дваццаці)(сямі)мільённы

а) абодва словы трэба пісаць разам;

б) абодва словы трэба пісаць асобна;

в) першае слова – разам, другое слова – асобна.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Парадкавыя лічэбнікі

Абазначаюць,

утвараюцца

 

 

Змяняюцца

Скланяюцца, правапіс

 

 

 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Разработки уроков, мероприятий, публикации