Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Разработки уроков, мероприятий, публикации

Тэма:  Сінонімы, антонімы

Мэта: плануецца, што к заканчэнню ўрока вучні будуць ведаць:

-паняцце сінонімы, антонімы;

-як адрозніваць сінонімы, антонімы;

- пра свята Вялікдзень.

умець:

-падбіраць сінонімы і антонімы;

-складаць словазлучэнні і сказы з сінонімамі і антонімамі;

-працаваць з тэкстам;

-ужываць новыя словы ў маўленні.

Задачы асобаснага развіцця:

садзейнічаць развіццю маналагічнага і дыялагічнага маўлення, фарміраванню пазнавальных уменняў;

ствараць умовы для выхавання шаноўных адносін да культуры, традыцый нашага народа.

Ход урока

 1.

Настаўнік.

Добры дзень у хату! Прывітанне, паважаныя госці, дарагія вучні. У нашым класе свята

1 вучань. Хрыстос увакрэс!

2 вучань. Сапраўды ўваскрэс!

3 вучань. Гляньце, гляньце, як сонца “іграе”!

1 вучань. І праўда? Ой! Як прыгожа.

2 вучань. І так толькі на Вялікдзень?

Настаўнік. На Вялікдзень «гульня сонца» найбольш выразная: узыход нябеснага свяціла нагадвае біццё сэрца, і ў бакі ад яго разыходзяцца рознакаляровыя кругі. Убачыць дадзеную з’яву, якая справядліва лічыцца добрым знакам, могуць толькі чыстыя і праведныя людзі. 

Ці не забыліся песеньку з мінулага года?

(вучні спяваюць)

Настаўнік. А зараз давайце памыем вашы тварыкі адварам, у якім я яйкі фарбавала. Мыйце вочкі свае светлыя, каб шчочкі былі ружовенькія, як яечкі. Вочкі засвяціліся радасцю, як зорачкі. Будзьце разумнымі, здабывайце новыя веды. А зараз пачынаем працаваць.

Паглядзіце на дошку, расшыфруйце нашы малюнкі.

Тэма, мэта ўрока (кожнае слова прымацуйце да малюнка)

Вялікдзень

Радасць – сум

Сустрэча – развітанне

Урачысты, святочны

 

Настаўнік. А зараз, мае дарагія вучні,  звернемся да свята.

Вялікдзень, Вялікдзень – цудоўнейшы дзень!

Як сонейка ўзыдзе, адступіцца цень.

  1. Праверка дамашняга задання

Індывідуальныя заданні, заданні на дошцы, праверка дамашняга задання на пачатку ўрока.

1)Адна група працуе з лагічна-смыславымі гексамі.

2)Група дзяцей атрымала заданне-эксперымент. ( Зрабіце апытванне на вуліцы ў незнаёмых людзей, дома  -   у сваіх родных.

3) вучні  працуюць з дамашнім заданнем

Да слоў  радасць, прыгажосць, светлы, хутка падбярыце, на выбар, сінонімы ці антонімы. Складзіце і запішыце сказы з гэтымі словамі па тэме “Вялікдзень” .Зрабіце сінтаксічны разбор аднаго сказа ці фанетычны разбор аднаго слова (адно заданне на выбар)

          3) праца з алгарытмам і заданнем “Падумай і вызначы”

          4) індывідуальныя карткі

 

Алгарытм

1.     Вызначы, што трэба падабраць

сінонім

антонім

2.     Падбяры слова (адной часціны мовы)

Блізкія, аднолькавыя па значэнні

Супрацьлеглыя па значэнні

Вялікі , агромністы

Вялікі-малы

 

 

 

Падумай і вызначы правільна

А) Падкрэсліце антонімы

  1. Вясной зверху пячэ, а знізу марозіць.
  2. Красавік чорны ў полі, а ў бары белы.
  3. Вясна – маці, а лета – бацька.

Б) Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў

Свежая булка –

Вясёлае свята –

Радасны гаспадар –

 

Настаўнік. Антонім – сродак стварэння кантрасту, антытэза ў прыказках)

 

Калі ў вас усё правільна, на лісце самаацэнкі пастаўце 1 бал.

Вучні робяць вывад на прыкладзе гексаў

Настаўнік. Давайце правядзем размінку для вачэй.

Сімвалы Вялікадня

  1. Праца з тэкстам

(вучань чытае)

Вялікдзень

У старажытных славян спачатку так называлася веснавое свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. Адсюдь і назва. Гэта рухомае свята, яно прыпадае на час ад 4 сакавіка да 8 мая. Да прыняцця хрысціянства ў Беларусі на Вялікдзень праводзілі магічныя абрады, каб забяспечыць плоднасць жывёл, урадлівасць зямлі, засцерагчыся ад нягод.Хрысціяне пераасэнсавалі свята ў гонар уваскрэсяння распятага Ісуса Хрыста, і з таго часу яно стала адным з галоўных у Беларусі. Гэтаму дню надаецца асаблівы сэнс як знак перамогі над грахом і смерцю. Сустракаючыся, людзі вітаюцца: “Хрыстос уваскрос!” – і чуюць у адказ: “Сапраўды ўваскрос!”

  1. Адкуль пайшла назва – Вялікдзень?
  2. Як хрысціяне пераасэнсавалі свята
  3. Падбярыце сінонімы да слоў: Хрыстос, урадлівасць, вітацца.
  4. Падбярыце антонімы да слоў: абуджэнне, перамога, нягода.

Праверце свае адказы на слайдзе, прастаўце балы ў ліст самаацэнкі

  1. Хвілінка-адпачынка

Настаўнік. А зараз адпачнём. 

Вучні ўстаюць і вымаўляюць

                                                     Сёння Вялікдзень.

                                       Будзьце здаровы, як тая вярба,

                                       Будзьце вясёлы, як тая вясна,

                                       Слухайце бацькі, слухайце маці,

                                       Не забывайце ўсім памагаці,

                                       Старэнькім, маленькім,

                                       Ці хворым, можа,

                                       А вам усім хай Бог дапаможа.

Паведамленне вучня-этнографа

         Настаўнік. А зараз старонка “Цікава ведаць”. У ролі этнографа выступіў вучань.

Паслухайце, як рыхтаваліся да Вялікадня людзі.

         Вялікодны тыдзень, які наступае пасля Вербніцы, мае ў народным жыцці свае адметныя адценні і каларыт.

У чысты панядзелак і аўторак прыбіралі на падворку, падмяталі двор.

У чыстую сераду мылі вокны, вытрасалі падушкі, коўдры, завешвалі чыстыя занавескі, мылі падлогу.

У чысты чацвер мыліся ў лазні. Пажадана і абавязкова памыцца да ўзыходу (! сонца. На ўсходзе Беларусі існуе вераванне: каб быць здаровым цэлы год, у чысты чацвер трэба мыцца, «пакуль воран варанят не купаў», гэта значыць — вельмі рана.

У пятніцу, вялікую, пакутную, пасціліся шчырым пастом, бо ў гэты дзень, згодна Бібліі, быў распяты ці ўкрыжаваны на Галгофе Ісус Хрыстос.

Субота – вялікая, чырвоная, апошні дзень перад Вялікаднем. У суботу фарбавалі  яйкі, пяклі пірагі, булкі. У храмах свяцілі пафарбаваныя яйкі, пірагі і іншую ежу.

Нядзеля – свята. Стол засцілаюць бялюткім абрусам. На стол ставяць «свянцонае» – яйкі, соль, пірагі, вяндліну. Абвяшчаецца, што Хрыстос уваскрос, усе ядзяць “скаромнае” пасля посту – пачынаюць са свянцонага яйка.

Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з’яўляецца хаджэнне дзяцей і дарослых па дварах. Гэтых людзей называлі валачобнікамі. Валачобнікі пелі песні, віншавалі гаспадароў са святам.

 

  1. Творчая лабараторыя

А зараз звяртаемся да творчай лабараторыі “Жыцце пражыць - не поле перайсці”

 

Этнаграфічная лабараторыя  “Святочны стол”

Працуйце камандай.

  1. Размяркуйце кожную назву стравы аднаму вучню.
  2. Разгледзьце стравы. Знайдзіце кожнай страве назву і тлумачэнне.
  3. Падбярыце антонімы да прапанаваных слоў
  4. Зрабіце рэкламу кожнай страве. Пачынайце сваё выказванне звароткамі.

 

Творчая лабараторыя. Велікоднае яйка””

Працуем камандай

Размяркуйце ролі

1 і 2 вучань –  упрыгожвае яйкі

3, 4 вучань знаёміцца з інфармацыяй. Рыхтуе адказ “Як фарбуюць яйкі.” (адказ павінен складацца з пяці  сказаў)

5,6 вучань– падбірае сінонімы да слоў

Велікодныя яйкі

Неабходна аздобіць (………………….) невялікае (………………..) яйка. Вы робіце гэта супольна (……………….). Нямала (……………….) сіл спатрэбіцца вам. Толькі  працуйце спешна (……………) . Поспехаў вам.

 

Дамашняе заданне

Матэматычная лабараторыя “Прыгатуем пасху”

 

На 0,5 порцыі:

400 мл малака

300 г цукру

3 яйкі + 1 жаўток

50 г сухіх дрожджаў (сталовая лыжка з горкай)

250 г сметанковага масла

3 пакуначка ванільнага цукру (30 г)

7 г солі (3/4 ч. л.)

100 г разынак

1 кг мукі

Для абмазкі кулічоў:

1 бялок

0,5 шклянкі цукру

 

 

 

 (на адну порцыю)

  1. Падлічыце прапорцыі на адну порцыі, запішыце ў другі слупок.

Прэзентуйце свой рэцэпт, выкарыстоўваючы звароткі, пачынаючы наступнымі словамі:

  • “Паважаныя госці, вучні нашага класа, мы прадстаўляем рэцэпт пасхі

 

  1. Тэставыя заданні

Астатнія працуюць з тэставымі заданнямі

Вы правяраеце свае тэставыя заданні, балы прастаўляеце ў лісты самаацэнкі.

  1. Падвядзенне вынікаў

Прыем “пяць пытанняў”

Хто? (Хто з’яўляецца галоўным персанажам свята Вялікдзень?)

Што? (Што гатуюць на Вялікдзень?)

Калі? (Калі адзначаецца Вялікдзень у гэтым годзе?)

Дзе?   (Дзе спатрэбяцца веды пра сінонімы і антонімы?)

Як? (Яквы адрозніце сінонімы ад антонімаў?)

  1. Рэфлексія

Прыём “Завяршы фразу”

Я даведаўся…

Я змог…

Я навучыўся…

Я зразумеў, што…

Мяне здзівіла…

Мне было цікава…

Мне захацелася…

Я задумаўся над тым, што…

 

       Працягніце, калі ласка, выраз:

  • сёння на ўроку я зразумеў…
  • урок даў мне для жыцця…
  • пасля ўрока мне захацелася

 

  1. Дамашняе заданне

Напісаць сачыненне “Вялікдзень у маёй сям’і”

Знайсці і вывучыць валачобныя  песні, падабраць да некалькіх слоў сінонімы, антонімы (на выбар)

  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак

Вучні выходзяць і вымаўляюць з пасхай

                                                      Мы жадаем усім гасцям

                                        Здароўя, шчасця многа год.

                                        Няхай споўніцца, што жадаецца,

                                         Што задумана – усё прыдбаецца.

                                         А найперш няхай будзе з вамі Бог,

                                         Каб нягоды ўсе абысці дапамог.

 

Навошта фарбуем яйкі?

Згодна са старажытным паданнем, Марыя Магдалена адправілася ў Рым, каб прапаведаваць Евангелле. Яна прыйшла да імператара Ціберыя і прынесла яму ў падарунак яйка. Гучна вымавіла: “Хрыстос уваскрос!”. Манарх запярэчыў, што чалавек не можа ўваскрэснуць, як не можа гэтае белае яйка стаць чырвоным. Тое адразу стала ружавець, а паступова зрабілася ярка-чырвоным.. З тых часоў на знак несмяротнасці жыцця вернікі фарбуюць яйкі.

Да ўвагі! У якасці ўпрыгожання на яйках могуць змяшчацца налепкі з абразамі. Чысцячы пачастунак ад шкарлупіны, іх неабходна акуратна садраць і спаліць. Парваць і выкінуць выявы святых – грэх.

Фарбаваныя яйкі выкарыстоўвалі ў рознах абрадах: закопвалі на полі, каб быў добры ўраджай; клалі пад парог хлява, першы раз выганяючы скаціну на пашу; прыносілі на магілы продкаў. Пазней яйка стала часткай хрысціянскага свята, яго свяцілі ў царкве і, прыносячы дахаты, з’ядалі першым.

Паводле спосабу дэкаравання яйкі падзяліліся на:

  • пісанкі / васкоўкі – яйкі, распісаныя традыцыйнымі сімваламі (знакі сонца, зямлі, паветра, галінкі, кветкі), на іх наносіўся вострым інструментам гарачы воск, а затым яйкі змяшчаліся ў каляровы адвар; такія яйкі лічыліся “правільнымі” і асвячаліся ў царкве ;
  • маляванкі – распісваліся рознымі колерамі і ўзорамі на густ гаспадароў; не асвячаліся ў царкве;
  • капанкікрапанкі  – рабіліся пры дапамозе воску, які накапваўся на яйка, каб атрымаліся прыгожыя пацёкі або плямы;
  • крашанкі / фарбаванкі так называлі яйкі, пафарбаваныя ў адзін колер, без малюнкаў;
  • драпанкі / шкрабанкі / скробанкі– гравіраваныя яйкі, на афарбаваную паверхню якіх вострай іголкай наносіўся малюнак.

З велікоднымі яйкамі было звязана шмат гульняў. Найбольш вядомая – біткі, калі дзеці і дарослыя біліся яйкамі.

Яшчэ адна традыцыйная гульня — качанне яек. На зямлю пад нахілам клалі дошчачку, па якой кацілі яйкі (з такой самай мэтай мог выкарыстоўвацца жолаб або кавалак шыферу). Перамагаў той, чыё яйка кацілася далей за ўсіх або закранала іншыя яйкі.

 

 

 

Ліст самаацэнкі вучня……………………………………………………

№ п/п

 

Самастойная работа

Праца з гексамі

Дамашняе заданне

Праца з тэкстам

1.      Тэст

2.      Лабараторыі

Усяго

 

1 бал (калі ўсё правільна), 0 – калі сць памылкі

1 бал за адно заданне (4 балы)

Лабараторыя – 5 балаў (калі ўсё правільна)

1заданне – 1 бал,

2, 3 заданне – па 2 балы

(усяго: 5 балаў)

 

 

 

 

 

 

Праца з тэкстам

Вялікдзень

У старажытных славян спачатку так называлася веснавое свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. Адсюдь і назва. Гэта рухомае свята, яно прыпадае на час ад 4 сакавіка да 8 мая. Да прыняцця хрысціянства ў Беларусі на Вялікдзень праводзілі магічныя абрады, каб забяспечыць плоднасць жывёл, урадлівасць зямлі, засцерагчыся ад нягод.Хрысціяне пераасэнсавалі свята ў гонар уваскрэсяння распятага Ісуса Хрыста, і з таго часу яно стала адным з галоўных у Беларусі. Гэтаму дню надаецца асаблівы сэнс як знак перамогі над грахом і смерцю. Сустракаючыся, людзі вітаюцца: “Хрыстос уваскрос!” – і чуюць у адказ: “Сапраўды ўваскрос!”

 

 

1.       Адкуль пайшла назва – Вялікдзень?

2.       Як хрысціяне пераасэнсавалі свята?

3.       Падбярыце сінонімы да слоў: Хрыстос, урадлівасць, вітацца.

4.       Падбярыце антонімы да слоў: абуджэнне, перамога, нягода.

АДКАЗЫ

1.______________________________________

2.______________________________________

_______________________________________

3.______________________________________

_______________________________________

4. _____________________________________

_______________________________________

_______________________________________

 

За кожнае заданне адзін бал

Усяго:

 

 

Тэставыя заданні

1.Выберыце правільнае тлумачэнне паняццяў:

а) антонімы – словы рознай часціны мовы, якія абазначаюць адзін і той жа прадмет;

б) сінонімы – словы адной і той жа часціны моы, якія па-рознаму пішуцца і вымаўляюцца, але абазначаюць адзін і той жа прадмет, з’яву, прымету;

в) антонімы – словы рознай часціны мовы, якія маюць супрацьлеглае значэнне;

г) сінонімы – словы, якія абазначаюць адно і тое ж значэнне;

д) антонімы – словы адной і той жа часціны мовы, якія маюць супрацьлеглае значэнне

2. Падбярыце сінонімы:

Радасць –

Светлы –

Шпарка –

3. Падбярыце антонімы (да двух сло)

Халодная зіма –

Паехаць раніцай –

Позна лёг –

 

Адказы :

1.____________________________

 

 

 

 

 

2.____________________________

 

 

 

 

 

 

3._________________________________

 

___________________________________

 

_____________________________________

 

 

5 балаў:1 –1, 2 – 2, 3 – 2

 

Балы:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прозвішча, імя вучня______________________________________

 

 

Дваццаць чацвёртага мая

                                            Класная работа

 

Тэма:____________________________________________________

 

Лексічная тэма:___________________________________________

 

 

 

Ліст самаацэнкі вучня

№ п/п

 

Самастойная работа

Праца з гексамі

Дамашняе заданне

Праца з тэкстам

1.     Тэст

2.     Лабараторыі

Усяго

 

1 бал (калі ўсё правільна), 0 – калі ёсць памылкі

1 бал за адно заданне

Усяго: 4 балы

Лабараторыя – 5 балаў (калі ўсё правільна)

Тэст

1заданне – 1 бал,

2, 3 заданне – па 2 балы

(усяго: 5 балаў)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заданне 1

Алгарытм

3.  Вызначы, што трэба падабраць

сінонім

антонім

4.  Падбяры слова (адной часціны мовы)

Блізкія, аднолькавыя па значэнні

Супрацьлеглыя па значэнні

Вялікі , агромністы

Вялікі-малы

 

 

Падумай і вызначы правільна

А) Падкрэсліце антонімы

  1. Вясной зверху пячэ, а знізу марозіць.

 

  1. Красавік чорны ў полі, а ў бары белы.

 

  1. Вясна – маці, а лета – бацька.

 

 

Б) Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў

Свежая булка –

 

Вясёлае свята –

 

Радасны гаспадар –

 

 

 

Заданне 2

 

Праца з тэкстам

Вялікдзень

У старажытных славян спачатку так называлася веснавое свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. Адсюдь і назва. Гэта рухомае свята, яно прыпадае на час ад 4 сакавіка да 8 мая. Да прыняцця хрысціянства ў Беларусі на Вялікдзень праводзілі магічныя абрады, каб забяспечыць плоднасць жывёл, урадлівасць зямлі, засцерагчыся ад нягод. Хрысціяне пераасэнсавалі свята ў гонар уваскрэсяння распятага Ісуса Хрыста, і з таго часу яно стала адным з галоўных у Беларусі. Гэтаму дню надаецца асаблівы сэнс як знак перамогі над грахом і смерцю. Сустракаючыся, людзі вітаюцца: “Хрыстос уваскрос!” – і чуюць у адказ: “Сапраўды ўваскрос!”

 

 

1.     Адкуль пайшла назва – Вялікдзень?

2.     Як хрысціяне пераасэнсавалі свята?

3.     Падбярыце сінонімы да слоў: магічны, урадлівасць, вітацца.

4.     Падбярыце антонімы да слоў: абуджэнне, перамога, вялікі.

АДКАЗЫ:

1.______________________________________

 

  ______________________________________

 

2._______________________________________

 

 ______________________________________

 

3.______________________________________

 

 _______________________________________

 

 _______________________________________

 

4. _____________________________________

 

 _______________________________________

 

 ______________________________________

 

За кожнае заданне адзін бал

Усяго:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заданне 3

Тэставыя заданні

1.Выберыце правільнае тлумачэнне паняццяў:

а) антонімы – словы рознай часціны мовы, якія абазначаюць адзін і той жа прадмет;

б) сінонімы – словы адной і той жа часціны моы, якія па-рознаму пішуцца і вымаўляюцца, але абазначаюць адзін і той жа прадмет, з’яву, прымету;

в) антонімы – словы рознай часціны мовы, якія маюць супрацьлеглае значэнне;

г) сінонімы – словы, якія абазначаюць адно і тое ж значэнне;

д) антонімы – словы адной і той жа часціны мовы, якія маюць супрацьлеглае значэнне

2. Падбярыце сінонімы:

Радасць –

Светлы –

Шпарка –

3. Падбярыце антонімы

Халодная зіма –

Паехаць раніцай –

Позна лёг –

 

Адказы :

 

 

 

1.________________________________

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.________________________________

 

  ________________________________

 

  ________________________________

 

3._______________________________

 

___________________________________

 

_____________________________________

 

 

5 балаў:1 –1, 2 – 2, 3 – 2

 

Балы:

 

 

 

 

                                       Мы жадаем , дзеткі, вам

                                       Здароўя, шчасця многа год.

Няхай споўніцца, што жадаецца,

Што задумана – усё прыдбаецца.

  А найперш няхай будзе з вамі Бог,

                                       Каб нягоды ўсе абысці дапамог.

Этнаграфічная лабараторыя  “Святочны стол”

Працуйце камандай

  • Размяркуйце кожную назву стравы аднаму вучню.
  • Разгледзьце стравы. Знайдзіце кожнай страве назву і тлумачэнне.
  • Падбярыце антонімы да прапанаваных слоў
  • Зрабіце рэкламу кожнай страве. Пачынайце сваё выказванне звароткамі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Творчая лабараторыя. “Велікоднае яйка”

Працуем камандай

Размяркуйце ролі

1 і 2 вучань –  упрыгожвае яйкі

3, 4 вучань знаёміцца з інфармацыяй. Рыхтуе адказ “Як фарбуюць яйкі.” (адказ павінен складацца з пяці  сказаў)

5,6 вучань– падбірае сінонімы да слоў

 

Велікодныя яйкі

Неабходна аздобіць (………………….) невялікае (………………..) яйка. Вы робіце гэта супольна (……………….). Нямала (……………….) сіл спатрэбіцца вам. Толькі  працуйце спешна (……………) . Поспехаў вам.

 

 

 

 

 

 

 

Навошта фарбуем яйкі?

Згодна са старажытным паданнем, Марыя Магдалена адправілася ў Рым, каб прапаведаваць Евангелле. Яна прыйшла да імператара Ціберыя і прынесла яму ў падарунак яйка. Гучна вымавіла: “Хрыстос уваскрос!”. Манарх запярэчыў, што чалавек не можа ўваскрэснуць, як не можа гэтае белае яйка стаць чырвоным. Тое адразу стала ружавець, а паступова зрабілася ярка-чырвоным.. З тых часоў на знак несмяротнасці жыцця вернікі фарбуюць яйкі.

У якасці ўпрыгожання на яйках могуць змяшчацца налепкі з абразамі. Чысцячы пачастунак ад шкарлупіны, іх неабходна акуратна садраць і спаліць. Парваць і выкінуць выявы святых – грэх.

Фарбаваныя яйкі выкарыстоўвалі ў рознах абрадах: закопвалі на полі, каб быў добры ўраджай; клалі пад парог хлява, першы раз выганяючы скаціну на пашу; прыносілі на магілы продкаў. Пазней яйка стала часткай хрысціянскага свята, яго свяцілі ў царкве і, прыносячы дахаты, з’ядалі першым.

Паводле спосабу дэкаравання яйкі падзяліліся на:

  • пісанкі / васкоўкі – яйкі, распісаныя традыцыйнымі сімваламі (знакі сонца, зямлі, паветра, галінкі, кветкі), на іх наносіўся вострым інструментам гарачы воск, а затым яйкі змяшчаліся ў каляровы адвар; такія яйкі лічыліся “правільнымі” і асвячаліся ў царкве ;
  • маляванкі – распісваліся рознымі колерамі і ўзорамі на густ гаспадароў; не асвячаліся ў царкве;
  • капанкікрапанкі  – рабіліся пры дапамозе воску, які накапваўся на яйка, каб атрымаліся прыгожыя пацёкі або плямы;
  • крашанкі / фарбаванкі так называлі яйкі, пафарбаваныя ў адзін колер, без малюнкаў;
  • драпанкі / шкрабанкі / скробанкі– гравіраваныя яйкі, на афарбаваную паверхню якіх вострай іголкай наносіўся малюнак.

З велікоднымі яйкамі было звязана шмат гульняў. Найбольш вядомая – біткі, калі дзеці і дарослыя біліся яйкамі.

Яшчэ адна традыцыйная гульня — качанне яек. На зямлю пад нахілам клалі дошчачку, па якой кацілі яйкі (з такой самай мэтай мог выкарыстоўвацца жолаб або кавалак шыферу). Перамагаў той, чыё яйка кацілася далей за ўсіх або закранала іншыя яйкі.

 

 

Вялікдзень

У старажытных славян спачатку так называлася веснавое свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. Адсюдь і назва. Гэта рухомае свята, яно прыпадае на час ад 4 сакавіка да 8 мая. Да прыняцця хрысціянства ў Беларусі на Вялікдзень праводзілі магічныя абрады, каб забяспечыць плоднасць жывёл, урадлівасць зямлі, засцерагчыся ад нягод.     

Хрысціяне пераасэнсавалі свята ў гонар уваскрэсяння распятага Ісуса Хрыста, і з таго часу яно стала адным з галоўных у Беларусі.  Гэтаму дню надаецца асаблівы сэнс як знак перамогі над грахом  і смерцю. Сустракаючыся, людзі вітаюцца: “Хрыстос уваскрос!” – і чуюць у адказ: “Сапраўды ўваскрос!”

 

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Разработки уроков, мероприятий, публикации