Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Разработки уроков, мероприятий, публикации

Тэма ўрока: ЧАСЫ ДЗЕЯСЛОВА, ІХ УТВАРЭННЕ

Мэта ўрока: прагназуецца, што ў канцы ўрока вучні будуць ведаць правілы ўтварэння формаў  часоў дзеяслова; будуць умець прымяняць набытыя веды пры размеркаванні часоў дзеяслова ў розных маўленчых сітуацыях, паспяхова выканаюць тэставае заданне; будуць вучыцца працаваць у групах, развіваючы камунікатыўныя ўменні.

Тып урока:  урок вывучэння новага матэрыялу.

Абсталяванне: карткі-заданні, мультымедыйная прэзентацыя, багачныя песні.

Тэматычная арганізацыя ўрока: “Восень. Восеньскія святы. Багач”

 

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант. Стварэнне эмацыянальнага настрою.

Настаўнік. Добры дзень! На дварэ восень, пахаладала. Толькі нам гэта не пагражае. Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся, сагрэйце сябе і свайго аднакласніка поціскам вашых рук. Вы працуеце ў групах,  пакажыце, якія вы добразычлівыя і спагадлівыя.

Сення ў нашым класе шмат гасцей. Мы вывучаем тэму і адзначаем свята. Вы можаце сказаць, як такое можа быць. Слухайце і глядзіце ўважліва. Вам неабходна вызначыць тэму ўрока і назваць свята, з якім мы сёння пазнаёмімся.

  1. Мэтавызначэнне.

2.1. Інсцэніроўка (пачатак).

Уваходзяць вучні. Першы трымае серп, другі – кветкі, трэці – каляровую стужку. Падыходзяць да снапа, упрыгожваюць яго.

Першы: Працавалі з раніцы да вечара! Каласкоў вельмі шмат нажалі.

Другі: Працуем і зараз. “Бараду” снапу завіваем.

Трэці: Будзем працаваць далей. Багач упрыгожваць.

2.2. Агучванне вучнямі тэмы і мэты ўрокаў.

         – Якія дзеясловы ўжылі нашы акцёры? (Працавалі. Працуем. Будзем працаваць.) На аснове пачутага, назавіце тэму нашага ўрока. (Часы дзеяслова, іх утварэнне.)

Вучні вусна фармулююць мэты ўрока, асноўную з іх самастойна запісваюць у сшытак.

         Мэты ўрока для вучня:

  • буду ведаць …;
  • навучуся …;
  • змагу … .
  1. Актуалізацыя раней вывучанага.

Настаўнік. Зараз мы паспрабуем узнавіць веды, атрыманыя на мінулых уроках, правяраючы дамашняе заданне (па алгарытме):

а) праца вучня-кансультанта, які правярае ўсе заданні;

б) вучні запісваюць заданне на дошцы:

Заданне 1. Устаўце прапушчаныя літары ў словах, вусна растлумачце іх правапіс. 

Све(т. ц)іц.., гр..е,  ід..е, трэскаец..а, м..няе, с..пяваю(ц,т)ь, л..цяць, стан..це, ляж..це

Заданне 2. Размяркуйце дзеясловы па родах.

Паляцеў, прыйшла, зрабілі, кінула, паехаў, кінулі, пазнаёміла, ляцела, кінуўся, ведаў.

в) вучні прадстаўляюць сваю работу кансультанту або настаўніку (выбарачна);

г) работа з індывідуальнымі заданнямі

Заданне. Размяркуйце дзеясловы па часах, выпісваючы дзеясловы абвеснага ладу (варыянт І), па групах: абвесны лад, умоўны лад, загадны лад (варыянт ІІ):

  1. Стаўлю снапок на сто коп,

На тысячу мерак!

  1. Мы сення ўсё поле заваявалі,

Змялі поле мяцёлкамі,

Ідзём дамоў вясёлкамі.

Ніўка, ніўка,

Аддай нашу сілку!

  1. Трэба ўжо Багач несці да іншых двароў.

І правесці трэба з песнямі і скокамі.

д) агучваюцца вынікі работы.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу.

4.1. Работа з тэатэрычным матэрыялам.

Настаўнік. Хачу папрасіць дапамогі. У мяне рассыпаліся гексы, на якіх напісаны прыметы часоў дзеяслова. Дапамажыце сістэматызаваць іх. Праз некалькі хвілін прадстаўнік вашай групы прадставіць разгорнуты адказ, карыстайцеся матэрыялам падручніка.

(Прадстаўленне каманд, праверка дамашняга задання, індывідуальных заданняў)

4.2. Інсцэніроўка (працяг).

Настаўнік.  Вы плённа папрацавалі. Давайце зараз бліжэй пазнаёмімся са святам Багач. (працяг інсцэніроўкі.)

Першы: Сёння мы запрасілі вас на свята Багач. У мінулым людзі адзначалі яго тады, калі апошні сноп на полі быў дажаты.

Другі: Сноп урачыста прыносілі ў хату, абмалочвалі, зерне ссыпалі ў лубку.

Трэці: Затым устаўлялі свечку і запальвалі яе. Такім чынам рабіўся багач, які заносілі ў кожны двор.

4.3. Разрыў.

Вучань прадстаўляе відэаролік “Народнае свята – Багач”.

4.4. Размінка для вачэй.

  1. Замацаванне пройдзенага матэрыялу.

Настаўнік. У вас на сталах ляжаць трохкутнікі з наборам літар. Калі ласка, складзіце літары так, каб атрымалася слова. Гатовы? Агучце назвы сваіх груп. (Добразычлівасць, спагада, гасціннасць.)

– Як вы разумееце гэтыя словы? (Добразычлівы.  Які жадае людзям дабра, прыхільна, спагадліва адносіцца да іншых; гасцінны. 1. Які любіць прымаць i частаваць гасцей.  2. Прыветны, сардэчны; Спагада. Спачуванне; добразычлівыя адносіны да некага, маральная падтрымка.)

5.1. Праца з тэкстам.

         Прачытайце ўважліва тэкст.

Багач – старажытнае свята заканчэння ўборкі ўраджаю. Але сустракаліся і іншыя яго назвы – Багатуха, Багатнік, Гаспожка Багатая.

         Калісьці, калі жніво падыходзіла да канца, пакідалі нязжатую жменю жыта, зажыналі кусцік, перавязвалі стужкай і ўрачыста неслі дадому, выкарыстоўвалі  і кошык з жытам і свечкаю.  Гэта і быў Багач. З ім  абыходзiлi ўсе двары ў вёсцы.  Пасля свята яго ставiлi ў хаце пэўнага гаспадара i пакiдалi да наступнага. Народ верыў, што “багач” забяспечвае дому багацце i шчасце.

Заданні да тэксту:

1 група

  1. Дайце загаловак.
  2. Выпішыце пяць словазлучэнняў з дзеясловамі прошлага часу, вызначце род, лік, суфіксы дзеясловаў.

2 група

  1. Вызначце тэму тэксту.
  2. Выкарыстайце пяць дзеясловаў прошлага часу. Утварыце дзеясловы цяперашняга часу, вызначце спражэнне

3 група

  1. Вызначце асноўную думку тэксту.
  2. Выкарыстайце пяць дзеясловаў прошлага часу. Утварыце дзеясловы будучага простага і складанага часу.

5.2. Хвілінка-адпачынка.

Настаўнік.  Стаміліся, давайце адпачнём. Паспрабуем стварыць свой Багач. Устаньце, калі ласка.

Нахіліцеся, зрывайце каласкі, выберыце зярняткі і засыпце іх у цэнтр рэшата. О, колькі іх шмат!

Пастаўце свечку, запаліце яе. А зараз вазьміцеся ўсе за рукі, усміхніцеся і пакланіцеся Багачу.

5.3. Прыём “Падумай. Выберы. Размяркуй”.

Вызначце  лад дзеяслова, час:

Група 1.     Ідзе Багач багаты –

Адчыняй дзверы, хто яму рады!

Ідзе Багач чыстымі нівамі

Вязе багаты ўраджай вазамі!

Група 2.     Прыйшоў Багач – кідай рагач.

Бяры сявеньку ды сей памаленьку.

Група 3.     Хацелася б нам Багача ў доме затрымаць,

Але трэба ўжо несці яго да іншых двароў

І правесці трэба з песнямі і скокамі.

  1. Карэкцыя ведаў.

6.1. Вучні выконваюць вынікавае заданне.

 

№ п/п

Заданне

Балы

1

Назавіце часы дзеясловаў:

 

1 бал

2

Вызначце час дзеясловаў:

Працуем –

Збірала –

Будзем запрашаць –

Падрыхтуемся –

Адсыпаю –

3 балы

3

Запішыце, як утвараецца прошлы час дзеяслова

 

3 балы

4

Запішыце,як утвараецца будучы час дзеяслова

 

3 балы

6.2. Узаемаправерка работ вучнямі.

6.3. Карэкцыя ведаў вучняў настаўнікам.

  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.
  2. Дамашняе заданне.

1 група.  Запісаць шэсць словазлучэнняў, выкарыстоўваючы дзеясловы розных часоў.

2 група. Напісаць сачыненне-разважанне. “Я ведаю, што свята Багач…”

  1. Рэфлексія.

9.1. Дапоўніце выразы:

  1. Працаваць на ўроку мне было…
  2. Я добра засвоіў…
  3. Мне неабходна яшчэ…

9.2. Інсцэніроўка (заканчэнне).

У канцы ўрока бяруць Багач, бяруць каравай.

Першы трымае Багач.

Другі трымае каравай.

Трэці: З зерня новага ўраджаю спяклі мы каравай. Запрашаем да нас у госці.   Пачастуйцеся нашым хлебам, калі ласка.

 

Літаратура

Валодзіна, Т. В. “Ядраное жыта гаспадара кліча…”: каляндарны год у абрадах і звычаях / Т. В. Валодзіна, Т. І. Кухаронак. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 356 с.

Ліцьвінка, В. Д. Святы і абрады беларусаў / В. Д. Ліцьвінка. – 2-ое выданне. – Мінск: Беларусь, 190 с.

Сысоў, У. М. З крыніц спрадвечных / У. М. Сысоў. – Мінск: Вышэйшая школа, 1997. – 415 с.

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Разработки уроков, мероприятий, публикации