Учитель белорусского языка и литературы Ярош Татьяна Леонидовна

Ответственность, качество, внимание.

Разработки уроков, мероприятий, публикации

КАМПЕТЭНТНАСНА-АРЫЕНТАВАНЫЯ ЗАДАННІ НА ЎРОКУ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЯК СРОДАК ФАРМІРАВАННЯ ПСІХАЛІНГВІСТЫЧНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ ВУЧНЯЎ НА ІІ СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

Яраш Т.Л. (ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра”, Мазыр)

 

Сёння грамадству неабходны высокаадукаваныя, высокакультурныя моўныя асобы. Менавіта вучэбны прадмет “Беларуская мова” ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь прадугледжвае “фарміраванне сапраўднага грамадзяніна, удумлівага чытача, адукаванага суразмоўніка, спагадлівага, высакароднага чалавекеа” [2, c. 2] У сувязі з гэтым вывучэнне беларускай мовы накіравана на фарміраванне моўнай, маўленчай, маўленча-камунікатыўнай, лінгвакультуралагічнай і сацыякультурнай кампетэнцый.

Сучасная практыка сведчыць аб зніжэнні ўзроўняў пісьменнасці, абмежаванні лексічнага запасу, маўленчага і камунікатыўнага патэнцыялаў, паколькі важнасць выкарыстання беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці для многіх вучняў невысокая [1, с. 43-46]. Вырашэнне гэтых праблем магчыма за кошт фарміравання псіхалінгвістычнай кампетэнцыі вучняў.

Псіхалінгвістыка як навука ўзнікла ў сярэдзіне XX стагоддзя і ўяўляе сабой вобласць лінгвістыкі, якая вывучае мову перш за ўсё як феномен псіхікі. Сутнасць псіхалінгвістыкі (цесная сувязь паміж мовай і мысленнем) разглядалі ў працах такія навукоўцы, як Л.С. Выгоцкі, А.М. Лявонцьеў,

С.Л. Рубінштэйн, А.А. Лявонцьеў і інш. [3, 5].

Пад псіхалінгвістычнай кампетэнцыяй трэба разумець:

  • дасведчанасць у лінгвістычнай тэорыі, усведамленне яе як сістэмы правіл і прадпісанняў, якія рэгулююць ужыванне сродкаў мовы ў маўленні;
  • веданне маўленчай тэорыі;
  • валоданне асноўнымі моўнымі, маўленчымі і камунікатыўнымі ўменнямі;
  • усведамленне матываў і патрэбаў маўленчых паводзін [4].

Кампетэнцыі фарміруюцца і праяўляюцца ў дзейнасці, а моўны працэс навукоўцы вызначаюць як творчы, таму фарміраванне псіхалінгвістычнай кампетэнцыі вучняў павінна ажыццяўляцца ва ўмовах раскрыцця творчага патэнцыялу і творчай самарэалізацыі асобы.

Гэта патрабуе змяніць арганізацыю ўрока праз стварэнне спецыяльна арганізаванай дзейнасці вучняў, што магчыма за кошт выкарыстання кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў.

Важна адзначыць, што мэтай кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў з'яўляецца фарміраванне кампетэнцый, накіраваных на ўменне прымяняць атрыманыя веды ў розных жыццёвых сітуацыях.

На аснове мадэлі кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў з мэтай фарміравання психалінвістычнай кампетэнцыі вучняў на ўроку беларускай мовы ў 5 класе па тэме "Зваротак" прапануецца кампетэнтнасна-арыентаванае заданне на аснове матэрыялу свята Каляды.

Табліца 1

Кампетэнтнасна-арыентаванае заданне

Стымул

Галоўнай стравай каляднага стала была куцця. А варылі яе незвычайна …

Задачная фармулёўка

1) Вылічыце колькасць інгрэдыентаў, неабходных для атрымання трох порцый куцці. 2) Прыгатуйце тры порцыі куцці, выкарыстоўваючы шалі і мерную шкляначку.

3) Прадстаўце рэцэпт, выкарыстаўшы звароткі.

Крыніца інфармацыі

Зiмовыя святы: Дапам. для настаўнiкаў i выхавальнiкаў/ Аўт.-уклад. А.М. Аляхновiч, А.Ю. Лозка; Маст. М.У. Анемпадыстаў.– Мн.: Беларусь, 1999.– С. 50–51.

Бланк выканання задання

Куцця (адна порцыя): 1) ячныя крупы50 г.; 2) вада100 г.; 3) цукар1 ст. лыжка; 4) соль – 1 г.; 5) алей1 ст. лыжка; 6) разынкі15 штук

Інструмент праверкі

Мадэльны адказ: Куцця (тры порцыі): 1) ячныя крупы  –  150 г.; 2) вада – 300 г.; 3) цукар 3 ст. лыжкі; 4) соль – 3 г.; 5) алей3 ст. лыжкі; 6) разынкі45 штук.

Крытэрыі ацэнкі выкананага задання: 1) правільны разлік інгрэдыентаў – 3б., няправільны – 2б.; 2) правільны разлік інгрэдыентаў з выкарыстаннем вымяральных прыбораў – 3 б.; няправільны – 2 б.; 3) правільнае выкарыстанне звароткаў – 4 б., няправільнае – 2 б.

Такім чынам, вучні пры выкананні кампетэнтнасна-арыентаванага задання авалодваюць метамоўнымі, моўнымі, маўленчымі і камунікатыўнымі ўменнямі, а таксама ўсведамляюць матывы і патрэбы ў камунікацыі, што садзейнічае фармаванню псіхалінгвістычнай кампетэнцыі.

Літаратура

  1. Васюковiч, Л.С. Псiхалiнгвiстычны аспект вучэбнага тэксту для старшай ступенi школы/ Л.С. Васюковiч // Адукацыя i выхаванне.– 2007.–№8.– С. 43–46.
  2. Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова. Беларуская літаратура. V–IX класы. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2017.
  3. Рабочие материалы к Круглому столу «Воспитание, обучение, развитие в контексте культурно-исторической концепции Л.С. Выготского» 12 января 2016 года, г. Гомель / Словарь Л.С. Выготского. Под редакцией А.А. Леонтьева; авт. коллектив: Е.Н. Высоцкая [и др.].– Издание подготовлено при поддержке Российского гуманитарного научного фонда, проект №98 – 06 – 08056а. Книга выпущена при поддержке Российского гуманитарного научного фонда, проект №02 – 06 16001 д.
  4. Тигина, С.А. Структура психолингвистической компетенции младших школьников / С.А. Тигина // [Эл. ресурс].– Режим доступа: http://tl-ie.kursksu.ru/pdf/007-21.pdf.– Дата доступа: 19.01.2016.
  5. Уланович, О.И. Психолингвистика: учеб. пособие/ О.И. Уланович.– Минск: Гревцов, 2010.– 240 с.:ил.

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Разработки уроков, мероприятий, публикации